09.03.2018 11:18

В игру «Проще простого» снова сыграют в Молодечно. Заявки до 19 марта

Источник

У цэнтралізаванай клубнай сістэме арганізуюць другі сезон інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Прасцей простага» .

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"

Згодна з палажэннем удзельнічаць у праекце могуць любыя арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы. Для гэтага трэба стварыць каманду ў складзе пяцярых чалавек (узрост не абмежаваны). Абавязковая наяўнасць групы падтрымкі (не менш за 15 чалавек), якая ў час гульні можа прынесці сваёй камандзе дадатковыя балы.

Якія конкурсы чакаюць удзельнікаў? «Мазгавы штурм» (адказы на пытанні з розных сфер дзейнасці), «Самае важнае з мастацтваў» (на веданне сусветнага кінематографа), «Меламан» (музычны батл на веданне мелодый і выканаўцаў), «Пункт гледжання» (асацыятыўная гульня(, «Слова па вертыкалі» (прафесійны красворд).
Ніводнае заданне мінулага года не паўторыцца, абяцаюць арганізатары.  

Як і летась, праект будзе складацца з чатырох гульняў, у якіх прымуць удзел восем каманд. У фінале будуць змагацца чатыры каманды-пераможцы. Дарэчы, мінулагоднія ўдзельнікі могуць спаборнічаць зноў.

Па словах намесніка дырэктара па творчай рабоце цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна  Маргарыты Шытыка, удзельнікам не трэба загадзя рыхтавацца, думаць над візітнай карткай ці выконваць дамашнія заданні. Неабходна толькі сабраць каманду і да 19 сакавіка аформіць заяўку на ўдзел.

Больш падрабязная інфармацыя па тэл. 77-28-52.

Прочитано 1987 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить