28.09.2017 9:25

Помнікі роднага краю: камень-абярэг і каплічкі

Калі едзеш з Палачан у вёску Зоранька, побач з дарогай ля вялікага дрэва можна ўбачыць упрыгожаны белым ручніком каменны крыж з кветкамі ля падножжа. Месца гэта заўсёды добраўпарадкаванае. Паблізу таксама няма смецця. Ручнік чысты. Відаць, мяняюць і мыюць яго рэгулярна.

Помнікі роднага краю: камень-абярэг і каплічкі "Маладзечанская газета"

Як сцвярджае маладзечанскі краязнавец і экскурсавод Валерый Бурэнь, гэты камень-крыж з даўніх часоў быў абярэгам для жыхароў навакольных вёсак. Людзі верылі, што ён надае сілу перажыць войны і эпідэміі, бароніць ад хвароб і няшчасцяў. Таму шанавалі святыню як жывую істоту.

Калі шанаванне працягваецца і цяпер, сваю задачу пасланец мінулых стагоддзяў выканаў. А для нашых сучаснікаў незвычайны помнік з’яўляецца сімвалам любові да роднай зямлі.   

***
У часы Міхала Клеафаса Агінскага ў Гануце (цяпер – вёска Ручыца Вілейскага раёна) жыццё віравала. Сюды прыязджалі паэты, мастакі і кампазітары, тут ладзіліся канцэрты і вернісажы. На жаль, ад маёнтка, якому больш за 500 гадоў, цяпер засталіся толькі дзве каплічкі. І тыя пакрысе разбураюцца…

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай» вельмі любіў Гануту. Сюды ён прыязджаў, каб натхніцца на стварэнне новых твораў, адпачыць, палюбавацца наваколлем.

Такімі ж маляўнічымі гэтыя мясціны застаюцца і цяпер. Цешыць вока невялікая сажалка, у якую глядзіцца праваслаўных храм. Побач растуць велічныя дрэвы, якія яшчэ памятаюць знакамітага гаспадара былой сядзібы. А недалёка ад вёскі працякае адна з самых прыгожых рэчак Беларусі Нарачанка.

Многія маладзечанцы любяць наведваць грыбныя мясціны ў раёне вёскі Шылавічы. Раю землякам прадоўжыць маршрут, заехаць у Ручыцу і паглядзець на каплічкі — апошніх сведак былой раскошы зруйнаванай сядзібы.

Даведка. Уладарамі маёнтка ў Гануце ў розны час былі Гальшанскія, Пацы, Валовічы… З 1817-га да 1831 года гаспадаром быў Міхал Клеафас Агінскі. Колішнюю прыгажосць гэтых мясцін адлюстраваў у сваёй акварэлі выдатны беларускі мастак Напалеон Орда.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/kultura/item/1668-pomniki-rodnaga-krayu-kamen-abyareg-i-kaplichki.html#sigProIdcb4138a648
Прочитано 1961 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить