-
Салдат-імя твае вядома
( 14 Материалы )
У нумары "МГ" за 9 верасня друкаваліся спісы савецкіх ваеннапалонных, ураджэнцаў Мінскай вобласці, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі на тэрыторыі Германіі i іншых акупіраваных фашыстамі дзяржаў. Літаральна на наступны дзень у рэдакцыю, аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама сталі тэлефанаваць, прыходзіць сваякі загінуўшых салдатаў. Іх хваляванне можна зразумець: за кожным прозвішчам, кожным радком гэтых спісаў — свая сямейная гісторыя. Мы, журналісты, вырашылі сабраць усе іх пад адной рубрыкай, каб разам з вамі, паважаныя чытачы, стварыць нерукатворны помнік, імя якому — удзячная памяць людская...
-
Падарожжы з Міхасём Казлоўскім
( 22 Материалы )
Падарожжы па роднай зямлі з Міхасём Казлоўскім
Ад душы параім чытачам, асабліва дзецям і настаўнікам: чытайце уважліва, зберагайце газетныя старонкі, бо серыя матэрыялаў друкуецца ў нашай газеце ўпершыню, і потым вы нідзе не знойдзеце такога збору інфармацыі аб сваёй малой радзіме — у кароткай, жывой, цікавай форме. Каб праект убачыў свет, каб вы маглі даведацца аб тым, чаго не ведаеце пра сваю зямлю, і ў падзеях і асобах уваскрасіць гісторыю Маладзечна, нашым экскурсаводам пагадзіўся стаць Міхась Казлоўскі — краязнаўца, пісьменнік, бібліёграф, чалавек надзвычай дасведчаны і вельмі заняты.
Па нашай просьбе ён адклаў свае шматлікія справы і падзяліўся найцікавейшым матэрыялам, за што вялікая яму ўдзячнасць ад рэдакцыі і мнагатысячнай аўдыторыі нашых чытачоў. І вось выбраны дзень для нашага падарожжа па Маладзечне. Мы разам вандруем па цэнтральных вуліцах і ўскраінных завулках, месім снег, на які расшчодрылася сёлетняя зіма, і за яскравым расповедам Міхася Міхасевіча на фоне такіх звыклых мясцовых пейзажаў ажываюць падзеі, постаці, карціны даўніны. Як іх, аказваецца, многа звязана з нашым сціплым краем! Я нават сама сабе зайздрошчу —колькі даведалася цікавага! Здаецца, слухала б і слухала...
— Наша галоўная каштоўнасць — людзі, факты і унікальныя традыцыі школьніцтва. Архітэктурнымі помнікамі Маладзечна не можа пахваліцца, а вось гэтага матэрыялу дык надзвычай багата. Ён, на жаль, забываецца, страчваецца, з кожным годам адыходзіць некуды ў глыб часу, таму трэба «кансерваваць» — паўтараць, друкаваць, асвяжаць у памяці людзей, а тым, хто не ведаў, — расказваць. На гэта не шкадую часу...
-
Гісторыя аднаго здымка
( 11 Материалы )
Даўні сябар і пазаштатны фотакарэспандэнт «Маладзечанскай газеты» Аляксандр Аляксандравіч Салагуб неяк прынёс у рэдакцыю вялікі пакунак са сваімі старымі здымкамі: «Можа, што-небудзь з іх вам спатрэбіцца. Тут жа — гісторыя нашага горада».
Мы сталі з цікавасцю іх разглядаць, знаходзячы знаёмыя твары, успамінаючы падзеі дзесяці-, дваццацігадовай даўніны, настальгуючы па тых часах, калі на заводзе «Спадарожнік» і ЗСПВ працавала па 5 тысяч чалавек, калі немагчыма было трапіць у кінатэатр «Радзіма» на вячэрні сеанс, а на выхадныя можна было паехаць у Вільнюс ці Маскву, бо гэта было даступна кожнаму.
Колькі пачуццяў можа выклікаць усяго адзін чорна-белы здымак! Якія захапляльныя гісторыі, якіх цікавых людзей ён можа ўваскрэсіць у нашай памяці! У дамашнім архіве амаль кожнага з нас ёсць такія фоташэдэўры, якія мы бяром у рукі з асаблівым трапятаннем душы.
Паважаныя чытачы! Давайце ўсе разам створым агульны фотаальбом з самых цікавых здымкаў мінулых гадоў і нават стагоддзяў, якія расказваюць аб неардынарных падзеях як у вашай сям’і, так і ў гісторыі горада, раёна.
Будзем з нецярпеннем чакаць вашых допісаў і званкоў. Дарагія вам здымкі пакідаць у рэдакцыі не давядзецца — мы іх адсканіруем і адразу ж вернем. А вось ваш каментарый аб тым, хто на здымку, — пажаданы. Пісаць самім не абавязкова – дастаткова расказаць журналісту вашу гісторыю.
Усе падрабязнасці можна даведацца ў рэдакцыі па тэл. 77-41-52, 77-19-61, 77-40-24.
-
Мы адкрываем свет
( 3 Материалы )
-
Дачный стиль
( 5 Материалы )
Паважаныя чытачы! Мы пачынаем выпуск новай старонкі «Дачны стыль». Спадзяёмся, яна зацікавіць не толькі дачнікаў, але і гаспадароў прысядзібных участкаў, тых, хто працу на зямлі лічыць не абузай, а сапраўдным задавальненнем. Тут вы знойдзеце шмат карысных парад і цікавай інфармацыі. Прапануем вам прыняць самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы старонкі. Дасылайце ў рэдакцыю свае парады, назіранні, цікавыя гісторыі. Калі ж вы запросіце нас да сябе ў госці, каб расказаць аб тым, як вы гаспадарыце на сваіх дачных сотках ці на ўчастку вакол дома, падзяліцца вопытам, то мы з задавальненнем прымем прапанову і раскажам пра вас на старонках газеты. Аўтары матэрыялаў атрымаюць ганарар.
-
Гаспадынька
( 2 Материалы )
-
Экологическая страничка
( 8 Материалы )