Маладзечанская газета

Wednesday, Sep 08th

Сайт обновлен10:25:04 AM GMT

Вы находитесь: Экономика
  • Чем живешь, предприятие? ( 28 Материалы )
  • Вести АПК ( 22 Материалы )
  • Человек и его дело ( 19 Материалы )
  • "Жніво-2010" ( 12 Материалы )

    ДОШКА ГОНАРУ


    Вызначаны пераможцы на ўборцы збожжавых культур па раёне за перыяд з 3 па 9 жніўня.

    Сярод гаспадарак лепшай прызнана СВК «ГАРАДЗІЛАВА» (кіраўнік Андрэй Віктаравіч Стадуб, галоўны аграном Ядвіга Антонаўна Жукоўская). Убрана 1097 гектараў збожжавых (73,5 працэнта да плана), ураджайнасць — 37 цэнтнераў з гектара. Прададзена дзяржаве 344 тоны збожжа пры плане 700 тон.
    Сярод камбайнавых экіпажаў:

    • Сямейны экіпаж Мікалая Віктаравіча і Максіма Віктаравіча ЦІУНОВІЧАЎ з СВК «Селеўцы», які на камбайне «Медыён-330» убраў 97 гектараў збожжавых і рапсу і намалаціў 231 тону збожжа.
    • Экіпаж Аляксея Віктаравіча БЕРАЗЮКА і Дзмітрыя Фёдаравіча КАВАЛЕВІЧА з СВК «Усход-Агра», які на камбайне «Ліда-1300» убраў 43 гектары збожжавых і намалаціў 156 тон збожжа.
    • Экіпаж Віктара Міхайлавіча ПЛОСКАГА і Сяргея Уладзіміравіча БОГАНА з ПСУП «ЯхімоўшчынаАгра», які на камбайне «Мега-350» убраў 75,6 гектара і намалаціў 247 тон збожжа.

      Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа:
    • Леанід Іванавіч ШПІЛЬ з СВК «Гарадзілава», які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 (грузападымальнасць 4 тоны) перавёз 222 тоны збожжа.
    • Мікалай Мікалаевіч БАРАН з СВК «Гарадзілава», які на аўтамабілі МАЗ-5551 (грузападымальнасць 8 тон) перавёз 436 тон збожжа.