Маладзечанская газета

Wednesday, Sep 08th

Сайт обновлен10:25:04 AM GMT

Вы находитесь: Проекты "МГ" Гісторыя аднаго здымка

Гісторыя аднаго здымка

Даўні сябар і пазаштатны фотакарэспандэнт «Маладзечанскай газеты» Аляксандр Аляксандравіч Салагуб неяк прынёс у рэдакцыю вялікі пакунак са сваімі старымі здымкамі: «Можа, што-небудзь з іх вам спатрэбіцца. Тут жа — гісторыя нашага горада».
Мы сталі з цікавасцю іх разглядаць, знаходзячы знаёмыя твары, успамінаючы падзеі дзесяці-, дваццацігадовай даўніны, настальгуючы па тых часах, калі на заводзе «Спадарожнік» і ЗСПВ  працавала па 5 тысяч чалавек, калі немагчыма было трапіць у кінатэатр «Радзіма» на вячэрні сеанс, а на выхадныя можна было паехаць у Вільнюс ці Маскву, бо гэта было даступна кожнаму.
Колькі пачуццяў можа выклікаць усяго адзін чорна-белы здымак! Якія захапляльныя гісторыі, якіх цікавых людзей ён можа ўваскрэсіць у нашай памяці! У дамашнім архіве амаль кожнага з нас ёсць такія фоташэдэўры, якія мы бяром у рукі з асаблівым трапятаннем душы.
Паважаныя чытачы! Давайце ўсе разам створым агульны фотаальбом з самых цікавых здымкаў мінулых гадоў і нават стагоддзяў, якія расказваюць аб неардынарных падзеях як у вашай сям’і, так і ў гісторыі горада, раёна.
Будзем з нецярпеннем чакаць вашых допісаў і званкоў. Дарагія вам здымкі пакідаць у рэдакцыі не давядзецца — мы іх адсканіруем і адразу ж вернем. А вось ваш каментарый аб тым,  хто на здымку, — пажаданы. Пісаць самім не  абавязкова – дастаткова расказаць журналісту вашу гісторыю.
Усе падрабязнасці можна даведацца ў рэдакцыі па тэл. 77-41-52, 77-19-61, 77-40-24.

Фильтр по заголовку 
Количество строк:  
Заголовок материала Дата Хиты
1 Дзе ты, францужанка Жэнев’ева? 28.07.2010 796
2 Расцвілі рамонкі на касынках… 30.03.2010 2808
3 Прапаведаваў Слова Божае 15.03.2010 2807
4 Што за дзіва ў Лапінцах?.. 12.02.2010 2886
5 Праўнук Пушкіна – у кнігарні «Спадчына» 29.01.2010 2683
6 Даша, Мікіта і ... два рэдактары 29.01.2010 1508
7 Зоркавы карагод 29.01.2010 908
8 Дзякуй, мама, за першую ёлку! 29.01.2010 1423
9 Яе імя на помніку Дарозе 29.01.2010 1443
10 Помняць красненцы сустрэчу з Левітанам 20.01.2010 1420

Страница 1 из 2