Маладзечанская газета

Thursday, Sep 09th

Сайт обновлен06:02:31 AM GMT

Вы находитесь: Проекты "МГ" Падарожжы з М.Казлоўскім

Падарожжы з Міхасём Казлоўскім

Падарожжы па роднай зямлі з Міхасём Казлоўскім
Ад душы параім чытачам, асабліва дзецям і настаўнікам: чытайце уважліва, зберагайце газетныя старонкі, бо серыя матэрыялаў друкуецца ў нашай газеце ўпершыню, і потым вы нідзе не знойдзеце такога збору інфармацыі аб сваёй малой радзіме — у кароткай, жывой, цікавай форме. Каб праект убачыў свет, каб вы маглі даведацца аб тым, чаго не ведаеце пра сваю зямлю, і ў падзеях і асобах уваскрасіць гісторыю Маладзечна, нашым экскурсаводам пагадзіўся стаць Міхась Казлоўскі — краязнаўца, пісьменнік, бібліёграф, чалавек надзвычай дасведчаны і вельмі заняты.
Па нашай просьбе ён адклаў свае шматлікія справы і падзяліўся найцікавейшым матэрыялам, за што вялікая яму ўдзячнасць ад рэдакцыі і мнагатысячнай аўдыторыі нашых чытачоў. І вось выбраны дзень для нашага падарожжа па Маладзечне. Мы разам вандруем па цэнтральных вуліцах і ўскраінных завулках, месім снег, на які расшчодрылася сёлетняя зіма, і за яскравым расповедам Міхася Міхасевіча на фоне такіх звыклых мясцовых пейзажаў ажываюць падзеі, постаці, карціны даўніны. Як іх, аказваецца, многа звязана з нашым сціплым краем! Я нават сама сабе зайздрошчу —колькі даведалася цікавага! Здаецца, слухала б і слухала...
— Наша галоўная каштоўнасць — людзі, факты і унікальныя традыцыі школьніцтва. Архітэктурнымі помнікамі Маладзечна не можа пахваліцца, а вось гэтага матэрыялу дык надзвычай багата. Ён, на жаль, забываецца, страчваецца, з кожным годам адыходзіць некуды ў глыб часу, таму трэба «кансерваваць» — паўтараць, друкаваць, асвяжаць у памяці людзей, а тым, хто не ведаў, — расказваць. На гэта не шкадую часу...

Фильтр по заголовку 
Количество строк:  
Заголовок материала Дата Хиты
1 Радашковічы (заканчэнне) 01.02.2010 3069
2 Радашковіцкая беларуская гімназія імя Францішка Скарыны 01.02.2010 3426
3 Радашковічы (працяг) 01.02.2010 3065
4 Радашковічы 01.02.2010 3109
5 «Прамень» 01.02.2010 1529
6 Дом Міхася Ляпехі 29.01.2010 1390
7 Дом айца Івана Міцько 29.01.2010 1425
8 Музей Караткевіча 29.01.2010 1514
9 Гасцёўня імя Язэпа Драздовіча 29.01.2010 1485
10 Майстэрня Юрыя Герасіменка-Жызнеўскага, 29.01.2010 1483