17.09.2019 11:43

Лучший строительный продукт года - радошковичские керамические блоки

Аб’яўлены пераможцы прафесійнага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года — 2019». У намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года» дыплом пераможцы атрымала адкрытае акцыянернае таварыства «Радашковіцкі керамічны завод».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Прадпрыемства было адзначана за керамічныя парызаваныя блокі, якія прымяняюцца пры кладцы апорных вонкавых і ўнутраных сцен будынкаў і збудаванняў, а таксама для запаўнення каркасаў.

Блокі цалкам адпавядаюць еўрапейскім узорам. Іх шчыльнасць на 30 працэнтаў меншая, а цяпло яны захоўваюць у два разы лепш, чым звычайная цэгла.

Гэты будаўнічы матэрыял спалучае вартасці ячэістага бетону і керамічнай цэглы. Цяпер з такіх блокаў узводзяцца жылыя дамы ў Мінску, цір на стадыёне «Дынама» і іншыя аб’екты.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 189 раз Последнее изменение 17.09.2019 11:43
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить