09.07.2019 12:47

В Молодечно проектируют восемь жилых домов на 460 квартир

Но очередь на улучшение жилищных условий существует. Вопрос жилищного строительства рассмотрели на сессии райсовета.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Па стане на 1 чэрвеня ў Маладзечанскім раёне на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзілася 12745 чалавек, з іх 11150 – у горадзе.

Сёлета на Маладзечаншчыне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 41047 квадратных метраў жылля, у наступным годзе – 61939 кв.м.

Гэта інфармацыя агучвалася на 20-й сесіі Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, на якой разглядаўся ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2016-2020 гады ў Маладзечанскім раёне. Дакладваў па тэме намеснік старшыні райвыканкама Алег Хлебавец.

Як адзначыў дакладчык, усяго за 2016-2018 гады былі ўведзены ў эксплуатацыю 134 тысячы квадратных метраў жылля, у тым ліку 37 тысяч склала шматкватэрнае жылое будаўніцтва, 96 тысяч — індывідуальнае. Два дамы пабудавала ААТ «Усход-Агра», чатыры – КСУП «Відзеўшчына». За гэты перыяд за кошт новага будаўніцтва жыллёвыя ўмовы палепшыў 931 чалавек.

На пачатак чэрвеня мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў 714 мнагадзетных сем’яў, 490 з іх жывуць у Маладзечне. 114 такіх сем’яў будуюць індывідуальныя жылыя дамы на выдзеленых участках. У наступным годзе для мнагадзетных сем’яў плануецца пабудаваць 635 кватэр і 30 індывідуальных жылых дамоў.

На сесіі было адзначана, што ў жніўні намечаны ўвод у эксплуатацыю 60-кватэрнага жылога дома сацыяльнага карыстання па вуліцы Сухой. 60-кватэрны жылы дом для мнагадзетных сем’яў плануецца пабудаваць у наступным годзе па вуліцы Садовай. З уводам у эксплуатацыю ў 2020 годзе дамоў на 36 і 72 кватэры ў мікрараёне №10 жылая забудова яго будзе завершана.

Цяпер вядзецца праектаванне 8 шматкватэрных дамоў на 460 кватэр. Прымаюцца іншыя меры для выканання дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва.

Прочитано 286 раз Последнее изменение 09.07.2019 12:47
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить