21.05.2019 15:25

Шествие выпускников в Молодечно, награждение и салют запланированы на 9 июня

Апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў у Маладзечне прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завершыцца 31-га.

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"

Раённы выпускны баль запланаваны на 9 чэрвеня. Па традыцыі гэта відовішчнае свята прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан.

Пакуль у бліжэйшай перспектыве выпускнікоў -- экзамены. Пройдуць яны з 1 па 8 чэрвеня. Сто юнакоў і дзяўчат прэтэндуюць на залатыя медалі і яшчэ тры – на сярэбраныя. Гэта найбольшая колькасць за апошнія дзесяць гадоў.

-- Раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў пройдзе ў звычайным фармаце. У 20.00 дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі, кіраўніцтвам навучальных устаноў і райвыканкама адначасова пачнуць свой шлях у суправаджэнні духавых аркестраў ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Яны ўскладуць кветкі да стэлы ў парку Перамогі, -- расказала  галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі райвыканкама Аксана Курчына.

На сцэне Летняга амфітэатра ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў -- тых, хто закончыў гімназію ці школу з медалём або праявіў сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў. Па традыцыі на выпускным выступаюць зоркі беларускай эстрады.

Таксама запланаваны святочны салют.

Больш падрабязна   у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 25 мая.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 680 раз Последнее изменение 21.05.2019 15:25
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить