22.03.2019 16:22

В Молодечно вручили Ордена Матери

Восем жыхарах Маладзечаншчыны, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей, узнагароджаны Ордэнам Маці. Адпаведны Указ падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нашы гераіні – Ганна Шарамет з Лебедзева, Наталля Усціновіч і Вольга Дземідовіч з Палачан, Алена Рыдлевіч з Чысці, а таксама гараджанкі Ганна Лятко, Вольга Навумчык, Раіса Квяцінская і Вольга Шыцік.  

Цырымонія адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. Шчырыя словы віноўніцам урачыстасці адрасаваў старшыня Юрый Горлаў. Ён адзначыў, што мацярынства адказная, цяжкая праца. І дзяржава робіць усё магчымае, каб падтрымаць шматдзетныя сем’і. Юрый Мікалаевіч пажадаў бацькам быць дастойным прыкладам для сваіх дзяцей і іншых сем’яў.

Цяпер на Маладзечаншчыне 182 жанчыны адзначаныя Ордэнам Маці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва.

Больш падрабязна чытайце ў наступным нумары "Маладзечанскай газеты".

Фота: Аляксей ПЛАТКО.



Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/glavnye-novosti/item/4279-v-molodechno-vruchili-ordena-materi.html#sigProId76c5e3e056
Прочитано 1090 раз Последнее изменение 22.03.2019 16:22
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить