03.01.2019 14:54

Дэпутат Людміла Канановіч наведала сям'ю Шчурскіх

У пачатку 2015 года ў вёсцы Насілава быў адкрыты дом сямейнага тыпу. За гэты час сям’я пабагацела на дзіцячыя ўсмешкі. Але не змяніўся шчыры бляск у вачах Вольгі і Сяргея Шчурскіх, якія выхоўваюць сына і дачку і замянілі бацькоў яшчэ семярым дзецям.

Дэпутат Людміла Канановіч наведала сям'ю Шчурскіх "Маладзечанская газета"


З навагоднімі віншаваннямі завіталі ў сям’ю дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Канановіч, прадстаўнікі абласной і раённай арганізацый Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

У Маладзечанскім раёне працягваецца акцыя "Нашы дзеці".

Так парламентарый разам з аднадумцамі працягвае праект «Перадай дабро па крузе», які яна ініцыявала два гады таму. Госці прынеслі шмат падарункаў – білеты ў басейн спартыўна-забаўляльнага цэнтра, цацкі, развіццёвыя гульні, адзенне. Людміла Мікалаеўна цікавіцца, як жывуць сем’і розных катэгорый і чым яшчэ дзяржава можа ім дапамагчы.       



Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за 04.01.2019 г.

Прочитано 1181 раз Последнее изменение 03.01.2019 14:54
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить