24.04.2018 14:17

Маладзечанцы прывялі ў парадак месца пахавання часоў Першай сусветнай вайны

У мінулую суботу жыхары Маладзечаншчыны, як і ўсёй краіны, дружна наводзілі парадак у парках і скверах, добраўпарадкоўвалі могілкі і воінскія мемарыялы, прыбіралі двары і вуліцы, саджалі дрэвы. Многія працавалі на рабочых месцах.

Захоронение времен Первой мировой войны. Захоронение времен Первой мировой войны. "Маладзечанская газета"

Так было і на пляцоўцы недалёка ад станцыі Пруды, дзе работнікі райвыканкама, камунальнікі і дарожнікі добраўпарадкоўвалі месца пахавання часоў Першай сусветнай вайны. Як сведчаць мясцовыя жыхары, менавіта тут знайшлі апошні прытулак салдаты і афіцэры рускай арміі, якія загінулі ад ран або былі атручаныя ў выніку газавых атак.

Cімвалічна, што акультурванне знакавага месца адбываецца ў стогадовы юбілей заканчэння таго ваеннага канфлікту. У памяць пра загінулых удзельнікі суботніка ўстанавілі крыж.

На аб’екце, сярод іншых, працаваў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец.

— Цяпер у раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, — нагадаў Аляксандр Дзмітрыевіч. – Пры гэтым загадзя было праведзена абследаванне тэрыторыі, намечаны аб’ём работ. Прадпрыемствы, арганізацыі і сельвыканкамы атрымалі адпаведныя заданні. Заробленыя на суботніку сродкі плануецца накіраваць на рамонт, рэстаўрацыю, аднаўленне помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, на іншыя карысныя справы. 

Маштабныя работы разгарнуліся па ўсім раёне: у цэнтральным гарадскім парку, дзіцячым аздараўленчым лагеры «Івалга», гісторыка-культурным комплексе ў Аборку…

Па папярэдніх даных на Маладзечаншчыне ўдзел у рэспубліканскім суботніку прынялі прыкладна 26 тысяч чалавек. На адпаведны рахунак будзе пералічана больш за 75,5 тысячы рублёў. На 21 красавіка аб’ём вырабленай прадукцыі складае 42,2 тысячы рублёў, падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, – 26 тысяч рублёў.

Фота: АЎТАР, Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/glavnye-novosti/item/2675-na-subotniku-maladzechantsy-pryvyali-paradak-mestsa-pakhavannya-chaso-pershaj-susvetnaj-vajny.html#sigProId01a96bdd85
Прочитано 1664 раз Последнее изменение 24.04.2018 14:17
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить