15.10.2020 14:31

Дзевяць мнагадзетных мам з Маладзечанскага раёна ўзнагародзілі ордэнам

Урачыстая цырымонія адбылася ў сталіцы -- у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ордэн Маці быў уручаны 38 жыхаркам Мінскай вобласці.

Мамы, прадстаўніцы Маладзечанскага раёна - удзельніцы ўрачыстасці, Мамы, прадстаўніцы Маладзечанскага раёна - удзельніцы ўрачыстасці,

Дзяржаўную ўзнагароду атрымалі маладзечанкі Кацярына Голубева, Наталія Гурэцкая, Ірына Монід, Людміла Шаўлюк, Святлана Шыла, а таксама Марына Валынец з Заскавіч, Паліна Корабава з Хажова, Ірына Ляшчынская з Цюрлёў, Наталля Маліноўская з Вытрапаўшчыны.

Найбольшая колькасць дзяцей – па васьмёра – у сем’ях Наталіі і Віталія Гурэцкіх, Наталлі і Аляксея Маліноўскіх.

Як паведаміў дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзмітрый Ганчар, на кантролі ў гэтай установе 1610 мнагадзетных сем’яў раёна, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей. У апошнія гады маладзечанцы ўсё часцей ствараюць вялікія сем’і. Тым, хто трапляе ў складаную жыццёвую сітуацыю, спецыялісты цэнтра заўсёды прыходзяць на дапамогу.
***
Уражаннямі пра святочную падзею падзялілася з намі Наталля Маліноўская -- мама траіх сыноў і пяці дачок. Старэйшай Алене – 27 гадоў, малодшаму Аляксею – 12. Да таго ж Наталля ўжо двойчы бабуля.

-- Спецыяльна для цырымоніі ўзнагароджання купіла сабе новую сінюю сукенку, -- расказвае яна. – Вельмі хвалявалася перад мерапрыемствам, прачнулася ў чатыры гадзіны раніцы і прыбралася задоўга да яго пачатку. Ордэн Маці для мяне і своеасаблівы падарунак да асабістага юбілею – хутка буду адзначаць 50-годдзе.

Наталля сама з мнагадзетнай сям’і з Мядзельшчыны. У свой час прыехала ў Маладзечна вучыцца на мантажніцу радыёапаратуры. Неўзабаве сустрэла тут будучага мужа Аляксея. Наталля не планавала станавіцца мнагадзетнай маці, але кожнае дзіця для бацькоў -- жаданы падарунак.

Цяпер сям’я жыве ў доме, што застаўся ад бацькоў Аляксея. Наталля працуе прыбіральшчыцай у адной з маладзечанскіх арганізацый, муж – вулканізатаршчык у філіяле «Аўтобусны парк №4». Разам яны дзеляць радасці і няўдачы, радуюцца дзецям і ўнукам, вучаць іх берагчы адзін аднаго.

 

Прочитано 306 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить