31.07.2020 15:07

Ёсць першыя «тысячнікі»-маладзечанцы!

Павіншаваць перадавікоў жніва непасрэдна ў гаспадаркі прыехалі прадстаўнікі ўлады і прафсаюза.

Дзяніса Гнілазуба віншуе Юрый Горлаў.. Дзяніса Гнілазуба віншуе Юрый Горлаў.. "Маладзечанская газета"

Трактарыст-машыніст ААТ «Гарадзілава» Дзяніс Гнілазуб і вадзіцель ААТ «Палачаны» Валерый Зянькевіч першымі ў раёне пераадолелі тысячны рубеж у перавозцы з палёў збожжа новага ўраджаю.

Павіншаваць перадавікоў жніва непасрэдна ў гаспадаркі прыехалі старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, яго першы намеснік — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.

Юрый Мікалаевіч адзначыў, што ўшаноўваць першых «тысячнікаў» стала ўжо добрай традыцыяй. Сёлета хлебаробы могуць пераадолець двух- і нават трохтысячны рубеж у намалоце і адвозцы збожжа ў асабістым заліку. Перадумовы для гэтага ёсць. У гаспадарках прыклалі ўсе намаганні, каб вырасціць добры ўраджай.

— Пачатак жніва вельмі ўдалы для мяне і гаспадаркі, — падзяліўся думкамі Дзяніс Гнілазуб. — Ураджайнасць высокая. У дзень перавожу ў сярэднім 200 тон каштоўнага грузу. Цяжкасцей для сябе не бачу. Працую на трактары Fendt, магутнасць якога складае 360 конскіх сіл. Тэхніку атрымаў летась. Яна камфортная, кіраваць ёю зручна. Многае за цябе робіць камп’ютар. За адзін рэйс адвожу на зернесушыльны комплекс каля 20 тон.

Работнік ААТ «Гарадзілава» ўпэўнены, што пераадолець тысячны рубеж можа кожны вадзіцель або механізатар. Трэба толькі не ленавацца і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў.

Частку заробленых на жніве грошай Дзяніс збіраецца выдаткаваць на веласіпед для 12-гадовай дачкі. У героя жніва ёсць і сын, якому два гады. Ужо ў такім узросце хлопчык цягнецца да тэхнікі, любіць назіраць, як працуе бацька. Хлебароб упэўнены: у яго падрастае працоўная змена.

Герой жніва атрымаў падарунак і ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Уручыла яго другі сакратар райкама БРСМ Алена Станкевіч. Яна нагадала, што Дзяніс Гнілазуб – актыўны ўдзельнік акцыі «Моладзь за ўраджай». Маладое пакаленне паказвае прыклад у правядзенні жніва. І гэта вельмі сімва-
лічна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло таксама ўшанаванне Валерыя Зянькевіча. Вадзіцель заўважыў, што быць адным з лідараў жніва для яго ганарова. Але пры гэтым і адказнасць вялікая.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 250 раз Последнее изменение 31.07.2020 15:07
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить