06.07.2020 14:42

Відэаролік вучаніцы гімназіі-каледжа мастацтваў Ксеніі Лось стаў лепшым на конкурсе «Віншуем Маладзечна!»

Дарослыя і дзеці, установы адукацыі і культуры, творчыя калектывы і нават байкерскі клуб – больш за 20 удзельнікаў сабраў анлайн-конкурс відэаролікаў «Віншуем Маладзечна!», прысвечаны Дню горада.

Арыгінальны падарунак для пераможцы. Арыгінальны падарунак для пераможцы. "Маладзечанская газета"

Конкурс арганізаваў калектыў гарадскога Палаца культуры. Відэа можна ўбачыць у групе Палаца культуры ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, 3 і 4 ліпеня яны трансліраваліся па МКТБ.

У намінацыі «За творчасць і крэатыўнасць» былі адзначаны сярэдняя школа №14, дзіцячы цэнтр культуры «Расток», узорны харэаграфічны ансамбль «ВіЗаВі» Палаца культуры.

У намінацыі «За ўменне тварыць і аб’ядноўваць» пераможцамі сталі пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Палаца культуры, а таксама духоўна-патрыятычнае аб’яднанне «Светач» гэтай установы.

Трохгадовы Андрэй Харэцкі стаў лепшым у намінацыі «Самы юны ўдзельнік». На відэа ён выразна і артыстычна ён чытае верш, прысвечаны роднаму гораду.

Самы юны ўдзельнік творчага флэшмоба Андэй Харэцкі.

Спецыяльным прызам «За высокі прафесіяналізм» журы конкурсу адзначыла цэнтралізаваную клубную сістэму Маладзечанскага раёна, крэатыўныя супрацоўнікі якой стварылі дакументальны фільм пра Маладзечна.

А пераможцай конкурсу стала трэцякласніца гімназіі-каледжа мастацтваў Ксенія Лось.

Пераможца Ксенія Лось. Радасць з ёю раздзялілі мама Вольга (злева) і настаўніца Марына Баўдзей.  

 У конкурсе відэаролікаў было больш за 20 удзельнікаў. 

Больш падрабязна чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 11 ліпеня.

Галерея изображений

Прочитано 590 раз Последнее изменение 06.07.2020 14:42
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить