13.11.2018 17:07

Демография Молодечненского района. Октябрь 2018 г.

Источник

Адны бацькі даюць сваім дзецям простыя і звыклыя імёны, іншыя адшукваюць рэдкія, каб такім чынам падкрэсліць унікальнасць сына ці дачкі. У кожнай сям’і свой падыход. А ў выніку штомесяц імёны нованароджаных складваюцца ў прыгожую мазаіку, па якой можна прасачыць модныя тэндэнцыі… Што яшчэ адметнага было ў кастрычніку?

Пра гэта ў аператыўнай інфармацыі нам паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні
У мінулым месяцы ў раёне зарэгістравана роўна 100 дзяцей (53 хлопчыкі і 47 дзяўчынак), гэта на чатыры менш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця з’явілася ў 31 сям’і, другое – у 43, трэцяе – у 19, чацвёртае – у пяці, пятае – у дзвюх.

Сярэдні ўзрост маці – 29 гадоў, татаў – 31. Дзвюм самым маладым матулям па 19 гадоў, самая старэйшая – ва ўзроставай групе ад 40 да 45 гадоў. Двум татам – ад 45 да 50.
У кастрычніку ў горадзе нарадзілася адна пара двайнят: у Надзеі і Аляксандра Болвах нарадзіліся сыны Павел і Дзмітрый.

Самымі папулярнымі жаночымі імёнамі ў мінулым месяцы былі Аліса, Вера, Арына, Лізавета, мужчынскімі – Марк, Аляксандр, Аляксей, Кірыл. Сярод рэдкіх – Амелія, Ясеня, Ілона, Стэфанія, Эвялі-
на, Эліяна, Эмілія, Акім, Дамір, Елізар, Дэмір, Міраслаў, Платон.

Усяго за дзесяць месяцаў у раёне зарэгістравана 1169 нованароджаных — на 105 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы
Іх колькасць пайшла на спад – у мінулым месяцы іх зарэгістравалі 51, што на пяць менш, чым летась, і больш чым удвая менш, чым у верасні.

Сярэдні ўзрост нявест – 30 гадоў, жаніхоў – 33. Дзвюм самым юным нявестам – па 18 гадоў, двое мужчын і адна жанчына пайшлі да шлюбу пасля 60-ці.
Усяго за год у раёне заключана 735 шлюбаў — на 110 менш, чым летась.

Разводы
Іх зарэгістравана 42 — на два менш, чым у мінулым годзе. Усяго за дзесяць месяцаў распалася 417 сем’яў, што на дзве менш,чым за такі ж перыяд 2017-га.

Смерці
У кастрычніку пайшлі з жыцця 158 нашых землякоў, гэта на пяць больш, чым у мінулым годзе. За дзесяць месяцаў развіталіся з жыццём 1533 жыхары раёна — на 22 больш, чым за такі ж перыяд летась.

Па-ранейшаму ў раёне смяротнасць апераджае нараджальнасць: 1533 супраць 1169. Адмоўная дынаміка і ў горадзе: з пачатку года нарадзіліся 894 чалавекі, памерлі 997.

Прочитано 738 раз Последнее изменение 13.11.2018 17:07
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить