31.08.2018 11:48

Первый раз – в первый класс

Источник

Цяжка сказаць, хто з іх хвалюецца больш: шасцігадовыя Ульяна Супрановіч і Цімафей Купрыян, якіх заличылі ў 1 «Г» клас СШ №2, ці іх настаўніца Наталля Кажура, выпускніца Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Первый раз – в первый класс "Маладзечанская газета"


Такое вось прыгожае супадзенне: маладому спецыялісту даверылі менавіта першы клас. Сёння яны разам робяць першыя крокі: настаўніца – у прафесію, яе вучні – у нязведаную Краіну ведаў.

Чытайце па тэме і глядзіце фота: Дзве педегагічныя канферэнцыі -- абласная і раённая -- прайшлі ў Маладзечне.
Журналісты “МГ” – першакласнікі.
***
Паважаныя педагогі і выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, вучні і бацькі!
Шчыра віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў!
Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца шлях у будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба.
Жадаем усім, хто працуе ў адукацыі, прафесійных поспехаў, творчай актыўнасці, паразумення калег, прызнання дзяцей і бацькоў. Маладым педагогам – быць адказнымі, ініцыятыўнымі, любіць дзяцей. Навучэнцам зычым поспехаў у вучобе, здароўя, рэалізацыі талентаў.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
***
Віншуем навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў, педагогаў, работнікаў адукацыі, а таксама бацькоў і ўсіх жыхароў раёна з Днём ведаў!

Асаблівыя віншаванні тым, хто ўпершыню пераступіў парог школы. Няхай для вас, дарагія перша-
класнікі, гэты дзень стане светлым пачаткам шчаслівага, паспяховага шляху ў вялікі свет!
Жадаем усім маладым людзям, каб кожны ўрок дарыў новыя адкрыцці, а навучальны год быў паспяховым і выніковым. Старэйшаму пакаленню зычым цярпення, мудрасці і разважлівасці.

Са святам усіх! Поспехаў, новых ведаў, уражанняў і адкрыццяў!

Л.М. КАНАНОВІЧ,
І.С. МАРКЕВІЧ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прочитано 866 раз Последнее изменение 31.08.2018 11:48
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить