16.09.2020 9:02

Вездеход Яроша Демеша

Жыхар аграгарадка Беразінскае Яраш Дземеш сабраў і выпрабаваў усюдыход на гусенічным ходзе. Тэхніка паказала высокія эксплуатацыйныя якасці.

Яраш Дземеш дэманструе апошнюю мадэль свайго транспартнага сродку на гусенічным ходзе. Яраш Дземеш дэманструе апошнюю мадэль свайго транспартнага сродку на гусенічным ходзе. "Маладзечанская газета"

 

Такога поспеху Яраш Антонавіч дабіўся невыпадкова. Справа ў тым, што тэхнікай ён захапляўся яшчэ з дзяцінства, любіў разбірацца ў механізмах, мог нават адрамантаваць некаторыя бытавыя прыборы. Таму не дзіўна, што Яраш выбраў жыццёвы шлях, звязаны з тэхнічнай дзейнасцю.

У Беразінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы (цяпер аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй) Яраш Дземеш атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста шырокага профілю. Затым сорак гадоў працаваў у ААТ «Беразінскае» слесарам-інструментальшчыкам, спецыялістам па рамонце абсталявання. Нядаўна выйшаў на заслужаны адпачынак.

— Першыя ўзоры складанай тэхнікі пачаў вырабляць у 1980-я гады, — гаворыць майстар. — У той час зрабіў некалькі варыянтаў канструкцый мотаблокаў, якія нічым не ўступалі заводскім. Імі можна было і агарод узараць, і смецце вывезці.

Што тычыцца самаробных транспартных сродкаў, то першым быў «джып», перароблены з аўтамабіля для інвалідаў. Мадэль аказалася ўдалай. Яна развівала нядрэнную хуткасць, пераадольвала невялікія перашкоды, была зручнай у кіраванні.

Потым з’явіўся ўсюдыход на пнеўмакамерах. У ім быў выкарыстаны рухавік ад мотаролера «Тула»
Т-200. У машыне былі дзве каробкі перадач, рама «пераломвалася», коламі служылі камеры ад аўтамабіля МАЗ. Мадэль таксама атрымалася ўдалая. Аднак такія колы хутка зношваліся, кожны год іх даводзілася мяняць. Так узнікла думка зрабіць усюдыход на гусенічным хаду.

— Работу над гусенічным варыянтам пачаў у 2012 годзе, — паведаміў Яраш Дземеш. — Купіў патрыманы «Запарожац» з 40-сільным рухавіком. На яго базе і вырабіў аўтамабіль павышанай праходнасці. Усяго было выпрабавана тры варыянты канструкцыі, найбольш дасканалай атрымалася трэцяя версія.
Менавіта ў ёй увасоблены ўсе планы і задумкі.

Майстар адзначыў, што праблем з запчасткамі ў яго не ўзнікала. Некаторыя дэталі ён купіў або знайшоў, некаторыя падарылі знаёмыя. Мост, напрыклад, ад «Масквіча-412». Шасі, раму і гусеніцы вырабіў сам. Рухавік устаноўлены ззаду салона і працуе на 92-м бензіне. Салон разлічаны на траіх чалавек — вадзіцеля і дваіх пасажыраў. Кіраванне транспартным сродкам адбываецца з дапамогай рычагоў — як у танку або бульдозеры.

— Назву ўсюдыходу яшчэ не прыдумаў. Выкарыстоўваю яго на асабістым падворку. Вельмі ганаруся сваёй работай. Лічу, што канструяванне тэхнікі – карысны занятак, асабліва для моладзі, — сказаў Яраш Дземеш.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

 

Прочитано 344 раз Последнее изменение 16.09.2020 9:02
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить