24.07.2020 10:49

«Прыгажосць ствараю з гліны»

Наталля Андрайчук працуе на «Белмастацкераміцы» вось ужо 14 гадоў. Яна стварае з гліны вельмі прыгожыя мастацкія вырабы.

Наталля Андрайчук. Наталля Андрайчук.

— З глінай працаваць прыемна, — гаворыць майстар. – Гэты матэрыял цёплы, традыцыйны для Беларусі. Калі робіш сваімі рукамі рэчы з гліны, адчуваеш сябе творцам. Кожны мой рабочы дзень не падобны на іншыя. Асабліва падабаецца працаваць над унікальнымі вырабамі.

Субяседніца расказала, як ствараюцца аб’ёмныя керамічныя карціны. Спачатку гліну трэба раскачаць качалкай (як цеста). Потым вылепіць асобныя элементы, напрыклад, кветкі, фігуркі жывёл і гэтак далей. Яшчэ трэба сабраць усе элементы ў кампазіцыю, затаніраваць, «запячы», расфарбаваць, зрабіць апошнюю дапрацоўку. У карціны майстар укладвае настрой, эмоцыі, таму яны вельмі падабаюцца людзям.

— У кожнага майстра свой почырк, таму без праблем пазнаю свае вырабы сярод іншых, — сказала Наталля Андрайчук.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Прочитано 891 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « БРСМ уручыў падарункі маладажонам

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить