29.05.2020 15:37

Министр информации приехал в Молодечно и вручил благодарность заведующему книжным магазином «Спадчына-М»

Калектыў маладзечанскай кнігарні «Спадчына-М» ААТ «Белкніга» адзначаны Удзячнасцю за значны ўклад у прапаганду кнігі і чытання, распаўсюджванне нацыянальнай літаратуры і ў сувязі з 70-годдзем. Уручыў яе міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч загадчыку магазіна Сяргею Субаткоўскаму.

Сяргей Субаткоўскі і Аляксандр Карлюкевіч аглядаюць паліцы кнігарні. Сяргей Субаткоўскі і Аляксандр Карлюкевіч аглядаюць паліцы кнігарні. "Маладзечанская газета".

Значную дату «Спадчына» адзначае 6 чэрвеня. Міністр агледзеў кніжныя паліцы, засяродзіў увагу на выданнях беларускіх аўтараў, пацікавіўся, ці ёсць на іх попыт. І быў задаволены, калі пачуў станоўчы адказ.

Да віншаванняў юбіляраў далучыўся генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за 30 мая.

 

Галерея изображений

Прочитано 1711 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.