31.01.2020 12:33

У «Заслаўскім сшытку» - найвышэйшая адзнака

Выхаванка дзіцячай школы мастацтваў Маргарыта Таўгень увайшла ў лік пераможцаў конкурсу «Заслаўскі сшытак», што праводзіцца пад эгідай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў рамках фестывалю музыкі «Заслаўе».

Маргарыта Таўгень. Маргарыта Таўгень. "Маладзечанская газета"

У групе, у якой выступала наша 13-гадовая Маргарыта, была найбольшая канкурэнцыя. Дзяўчынцы ўдалося абыграць 12 сапернікаў і заняць першае месца. Яна выканала знакамітую і вельмі складаную п’есу «Беларускія сувеніры» Яўгенія Глебава ў апрацоўцы Ігара Алоўнікава.

Маргарыта марыць аб музычным прафесійным шляху. Пачынаючая піяністка, дарэчы, малодшая прадстаўніца вядомай на Маладзечаншчыне дынастыі музыкантаў Таўгеняў.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 1 лютага.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 141 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить