17.01.2020 15:34

Каб пагрузіцца ў эпоху, трэба адпаведна апрануцца

 

Рэканструктары Мікіта Чурыца і Канстанцін Дземідовіч наведваюць балі, валодаюць многімі відамі зброі і добра ведаюць пра Маладзечна.

З хлопцамі мы пазнаёміліся на балі ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі. Як аказалася, Мікіта і Канстанцін з’яўляюцца членамі сталічнага ваенна-гістарычнага клуба «Секерж». Яны рэканструююць побыт і ваенную гісторыю нашых зямель ад эпохі вікінгаў.

— Вывучаць гісторыю роднага краю карысна і цікава, — гаворыць Мікіта. – Каб пагрузіцца ў адпаведную эпоху, апранаемся па модзе тых часоў. Прычым строі вырабляем з тых матэрыялаў і па тых тэхналогіях, што і раней. Атрымліваецца даволі дорага, але чаго не зробіш дзеля любімага захаплення.

Рэканструктары вучацца таксама манерам і этыкету былых эпох. Справа ў тым, што шляхціц павінен быў паказаць сябе не толькі ў баі, але і на балі, быць галантным з дамамі. Яшчэ важна валодаць старадаўняй зброяй і ведаць, як ваявалі нашы продкі.

— Ваенна-гістарычная рэканструкцыя – гэта «крута», — уступіў у размову Канстанцін. – Мы ўдзельнічаем таксама ў рыцарскіх турнірах, фестывалях, сустракаемся з калегамі па захапленні з розных краін. Людзі цікавяцца жыццём беларускай шляхты. Пасля сустрэчы з намі многія пачынаюць складаць свае радаводы.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 128 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить