26.11.2019 12:50

Маладзечанец Яўгеній Гайбута выступіць за Мінскую вобласць на «WorldSkills Belarus-2020»

Навучэнец Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Яўгеній Гайбута перамог на абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2020» па кампетэнцыі «Сантэхніка і ацяпленне» і прадставіць сталічны рэгіён на «рэспубліцы».

Яўгенію дапамагаў рыхтавацца майстар вытворчага навучання Віктар Сафонаў.

Яўгеній закончыў наш каледж на ўзроўні прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, набыў аж тры прафесіі — мантажніка санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, слесара-сантэхніка і слесара па рамонце і абслугоўванні сістэм кандыцыяніравання і вентыляцыі. А сёлета пачаў вучыцца завочна па спрецыяльнасці тэхнік-сантэхнік.

Працуе хлопец у ТДА «Малрамналадкасэрвіс» мантажнікам сантэхнічных сістэм і абсталявання. Тут праходзіў вытворчую практыку, а потым прыйшоў працаваць па размеркаванні.

— Вельмі цікава паспрабаваць сябе ў конкурсным руху «WorldSkills», – гаворыць хлопец. – Гэта можа паспрыяць пошуку яшчэ больш прэстыжнай работы. А мне па душы адкрываць у сабе новыя магчымасці.

Яўгеній заўважыў, што ў час конкурсу яму ўдалося захаваць алімпійскі спакой і максімальна сканцэнтравацца на заданнях. Па яго меркаванні, у гэтым яму дапамагае захапленне спортам, у прыватнасці, стральбой з пнеўматычнай вінтоўкі, зімовым і летнім мнагаборствам. У яго скарбонцы дзесяць медалёў і два кубкі, якія заваяваў на розных спаборніцтвах. А яшчэ ён заўзяты рыбак.

На IV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2020» хлопец паедзе ў маі ў Мінск. У яго будзе магчымасць пазмагацца за пуцёўку ў Шанхай на заключны этап міжнароднага ўзроўню.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 27.11.2019 г.

Фота: Ірына РАБУШКА.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/fotofakt/item/5807-maladzechanets-ya-genij-gajbuta-vystupits-za-minskuyu-voblasts-na-worldskills-belarus-2020.html#sigProId7a73ba10ff
Прочитано 62 раз Последнее изменение 26.11.2019 12:50
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить