27.09.2019 12:30

На «Дрэве жыцця» – сорак лялек з ільну

Метадыст раённага цэнтра рамёстваў Алена Тарлецкая стварыла сваё генеалагічнае дрэва пры дапамозе льняных лялек.

Метадыст раённага цэнтра рамёстваў Алена Тарлецкая. Метадыст раённага цэнтра рамёстваў Алена Тарлецкая.

Майстрыха атрымала за гэту работу Гран-пры на адкрытым фестывалі традыцыйных рамёстваў «Дрэва жыцця» ў Баранавічах.

— Гэта наша калектыўная работа, — гаворыць аўтар. – Яна вельмі аб’ёмная: я задумала радавод сваёй сям’і з 14 эпізодаў, які ідзе да мяне ад прадзедаў, дзядоў, бацькоў. Маміны продкі жылі ў Заскавічах, дзед па татавай лініі – з Турэц-Баяр. Ён паехаў працаваць на завод у Маскву, там сустрэў бабулю, якая была поварам. Жылі яны ў Маладзечне… Вобразы кожнага са сваёй радні я ўвасобіла ў ляльках з ільняных нітак, атрымалася каля сарака персанажаў. Спатрэбілася вельмі шмат дэталяў: мініяцюрныя прылады працы беларускіх сялян, музычныя інструменты, элементы побыту, адзенне. Тут і грабелькі, і каса, і гармонік, на якім іграў дзед, і наміткі на галовах жанчын, і вяночкі ў дзяўчат. Калегі мне вельмі дапамаглі, у выніку мы за тыдзень увасобілі задуму ў жыццё.

Больш падрабязны матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 28 верасня.

Прочитано 140 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить