11.07.2019 11:29

Учащийся молодечненского колледжа взял "бронзу" на конкурсе в Китае

На міжнародным конкурсе прафесійных навыкаў, што ўпершыню праводзіўся ў кітайскім горадзе Чунцын, бронзавы медаль заваяваў Уладзіслаў Савіцкі -- трэцякурснік філіяла Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

Владислав Савицкий. Владислав Савицкий. "Маладзечанская газета"

У Кітаі Улад спаборнічаў у намінацыі «Акватроніка». Цікава, што такіх спецыялістаў не рыхтуюць на постсавецкай прасторы, і гэта прафесія пакуль афіцыйна не існуе. Але гэта пакуль...

Акваторнік займаецца маніторынгам, кіраваннем і дакументаваннем розных працэсаў на збудаваннях водазабеспячэння і водаадвядзення. Як заўважыў Улад, без ведаў па хіміі, фізіцы, тэхніцы і электроніцы ў гэтай прафесіі не абысціся.


Яго сапернікамі ў Кітаі былі навучэнцы з Расіі, Сербіі, Эквадора, Сірыі і найбольшая колькасць – самі китайцы.

Уладзіслаў Савіцкі прыехаў вучыцца ў наш горад са Смаргоні і атрымлівае прафесію мехатроніка.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 13.07.2019 г.

Прочитано 978 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.