Год таму выйшлі з цягніка на перон чыгуначнага вакзала Васіліна Рабко, Дзіяна Ждановіч. Яны прыехалі з Ашмян на вучобу ў гандлёва-эканамічны каледж. Як і Ксенія Машонская з суседняй Вілейкі. Дзяўчаты будучыя юрысты, цяпер у іх сесія. Віляйчанін Антон Паслед будучы праграміст, заканчвае трэці курс.
Самае галоўнае, за што маладыя людзі ўдзячныя нашаму гораду — тут яны зрабілі першыя самастойныя крокі да будучай прафесіі, знайшлі верных сяброў.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.