25.04.2019 9:50

Пасхальное яйцо - символ жизни

Метадыст цэнтра рамёстваў Ала Бажко, кіраўнікі гурткоў Наталля Войтка і Надзея Кочуб, дырэктар цэнтра Ларыса Ступіна запрашаюць на тэматычную выставу «Велікоднае яйка».

Пасхальное яйцо - символ жизни "Маладзечанская газета"

Дэкаратыўныя велікодныя яйкі майстры вырабілі ў тэхніках інкрустацыі, вышыўкі, цестапластыкі з розных матэрыялаў. Выкарыстоўвалі салому, кардон, мешкавіну, умела спалучалі прыродныя матывы, народныя арнаменты, стылізаваныя вобразы. Экспазіцыя атрымалася цёплай, цікавай, прыцягальнай.

З даўніх часоў велікодныя яйкі, пафарбаваныя ў адзін колер, называліся «крашенками», а распісаныя з дапамогай гарачага воску і фарбаў -- «писанками». Цяпер з’явілася шмат новых тэхнік, і нашы майстры ўжываюць іх. Але ў аснове застаецца захаванне самабытнай культуры, народных традыцый.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 383 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить