19.03.2018 14:07

Конкурс «Семейный бенефис». Лучшие -- Семья Веретейко из деревни Красное

«Усе шчаслівыя сем’і падобныя адна на адну», — сцвярджаў класік. І гэта ў чарговы раз пацвердзіў раённы конкурс «Сямейны бенефіс». Ён сабраў на сцэне цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна пяць пар.


Па выніках конкурсу кожная пара атрымала дыпломы ў розных намінацыях: самая рамантычная сям’я — Кучынскія, самая актыўная – Янкоўскія, крэатыўная – Мачаловы, самая дружная – Шмакавы.
Тытул пераможцаў раённага конкурсу заваявалі Верацейкі, выступленне якіх было найбольш дасканалым і пераканаўчым.

Ганна і Аляксей Верацейкі, іх сыны Максім і Аляксандр жывуць у Красным. Яны і раней паспяхова ўдзельнічалі ў розных конкурсах, выступаць на сцэне ім не прывыкаць. Максім сур’ёзна захапляецца футболам, трэніраваўся ў юнацкай зборнай футбольнага клуба «Крумкачы», тры разы на тыдзень ездзіў у Мінск. Цяпер ён у дзявятым класе і ўпор робіць на вучобу. Трэцякласнік Аляксандр займаўся грэка-рымскай барацьбой, а яшчэ ў яго выдатна атрымліваецца вырабляць мяккія цацкі.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 17.03.2018 г.

Прочитано 1359 раз Последнее изменение 19.03.2018 14:07
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить