06.03.2018 12:48

Музыка швейнага аркестра

Источник

Марыя Сак прыйшла на швейную вытворчасць больш за трыццаць гадоў таму. Пачынала з вучаніцы. Цяпер яна ўзначальвае ўчастак на фірме «Юнона». І на слых адрознівае гучанне кожнай машынкі.

Музыка швейнага аркестра "Маладзечанская газета"


Работа начальніка ўчастка хутчэй «кабінетная», але толькі не для Марыі. З раніцы да вечара яна ў эпіцэнтры вытворчасці, сочыць за працэсам, дапамагае маладым спецыялістам.
Скрозь шумнае стракатанне машынак размаўляць цяжка.

— Гэта ж як аркестр! Чуеце: машынка хутка стракоча – значыць, майстрыха зігзагам шые, калі плаўныя гукі – універсальную запусцілі, а на той, што ледзь чутная, — дробныя дэталі апрацоўваюць… — расказвае Марыя.

Пад яе кіраўніцтвам працуюць шэсць брыгад. У адной з іх выключна пачынаючыя спецыялісты. Агульнымі намаганнямі швачкі выпускаюць ад 500 да 1100 вырабаў за змену.

Па выніках работы за мінулы год прадпрыемства «Юнона» занесена на раённую Дошку гонару як адна з лепшых арганізацый прамысловасці з колькасцю работнікаў ад 100 да 300 чалавек.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 07.03.2018 г.

Фото: Аляксей Платко.

Прочитано 442 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить