05.10.2020 12:32

В Молодечненском районе выхаживают диких животных и птиц

Хозяин своеобразного приюта рассказал о себе. Анонимно.

Пакалечаны філін без адной лапкі застанецца ў прытулку назаўсёды. Пакалечаны філін без адной лапкі застанецца ў прытулку назаўсёды. "Маладзечанская газета".

Наша газета не раз пісала пра параненых і хворых дзікіх жывёл, якім была аказана экстранная дапамога. А які далейшы лёс братоў нашых меншых? Аказваецца, для далейшага лячэння і догляду іх накіроўваюць да кваліфікаваных спецыялістаў, якія могуць утрымліваць хвастатых і крылатых «пацыентаў». Разам з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіславам Чарновым мы завіталі ў адзін з такіх прытулкаў.

Трэба адзначыць, што знаходзіцца прытулак на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Але каб не ствараць непатрэбны ажыятаж, яго канкрэтнае месцазнаходжанне мы не назавём. Як і імя ўладальніка своеасаблівага «Ноева каўчэга». Адзначым толькі, што апякае пацярпелых бедства насельнікаў прыродных ландшафтаў мужчына сярэдніх гадоў з вялікім вопытам такой дзейнасці. Для яго гэта асноўны занятак.

— Любоў да прыроды мне прывіла маці, — гаворыць субяседнік. – Менавіта яна прывяла мяне на станцыю юных натуралістаў. Там і атрымаў першыя навыкі догляду жывёл. Спачатку захапляўся пеўчымі птушкамі. Нават удзельнічаў у спецыялізаваных выставах. Потым цікавасць пашырылася і на іншых. Пачаў разводзіць фазанаў, паўлінаў, іншыя віды (акрамя драпежных). Тады да мяне пачалі прыносіць падбітых і знявечаных птушак. Затым давялося асвойваць дапамогу звярам (казулям, трусам…). Цяпер утрымліваю некалькі соцень гадаванцаў дзясяткаў відаў.

У час экскурсіі мы пераканаліся, што ўсе насельнікі прытулку мірна ўжываюцца, для іх створаны выдатныя ўмовы. На адкрытай тэрыторыі выпасваліся лані, бегалі трусы. Прыцягвалі ўвагу фазаны і паўліны. У сажалцы плавалі лебедзі і качкі. Уважліва сачылі за абстаноўкай два жураўлі. У аднаго з іх было зламанае крыло, другі таксама быў траўміраваны.

— У жураўлёў вельмі развіты сямейны інстынкт, — паведаміў субяседнік. — Дарослыя птушкі не могуць паляцець на поўдзень, калі нават адно птушаня не ў стане падняцца ў неба. Такая сітуацыя летась склалася ў нашым раёне. Калі малады журавель «перасяліўся» ў прытулак, яго родзічы адправіліся ў падарожжа. Такім чынам удалося захаваць жыццё адразу некалькім птушкам.

Пoўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 3 кастрычніка. 

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ekologiya/item/7776-v-molodechnenskom-rajone-vykhazhivayut-dikikh-zhivotnykh-i-ptits.html#sigProIdda3cdb5f98
Прочитано 563 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить