Мінулі навагоднія святы. Жывыя зялёныя прыгажуні, ёлкі і сосны, якія ўзнімалі настрой, радавалі людзей і стваралі чароўную атмасферу, выканалі сваю ролю. Цяпер яны сталі непатрэбным смеццем, якое трэба вынесці з кватэры. Звычайна «шкілеты» навагодніх дрэў трапляюць на кантэйнерныя пляцоўкі.

-- Жыхарам шматкватэрных дамоў трэба пакідаць елкі і сосны на кантэйнернай пляцоўцы, але не звальваць у агульны кантэйнер для смецця. Дрэвы будуць  вывезены на палігон і пакінуты для перагнівання. Такім чынам хімічныя элементы вернуцца ў прыродны кругазварот, -- нагадвае галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Танана.

А якую ёлку ставілі вы? Штучную ці жывую і чаму? Можа, лепш пераарыентавацца на штучныя дрэвы?  А можа у вас ёсць дрэва ў кадушцы? Што мае сэнс, на ваш погляд, займацца перапрацоўкай елак?

Выказвайце сваё меркаванне ў нашых групах у сацыяльных сетках: ВК. і ОК.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить