Прадпрымальнікам трэба легальна працаўладкоўваць кадры, а наёмныя работнікі не павінны атрымліваць зарплату «ў канвертах». Пра гэта гаварылася на чарговым пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч і Алег Хлебавец, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада, начальнікі аддзелаў райвыканкама Соф’я Філістовіч, Іна Драпеза, Аляксандр Савянок, Таццяна Шафаловіч, прадстаўнікі шэрагу зацікаўленых арганізацый.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мучынская адзначыла, што па інфармацыі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у раёне фіксуюцца факты, калі наймальнікі прымаюць на работу грамадзян без заключэння працоўнага дагавора. У выніку бюджэт губляе даходы, а самі работнікі пазбаўляюцца права своечасова і ў поўным аб’ёме атрымліваць зарплату. Акрамя таго, на іх не распаўсюджваюцца многія сацыяльныя гарантыі, перыяд фактычнай работы не ўключаецца ў працоўны стаж, у выніку могуць узнікнуць праблемы з атрыманнем працоўнай пенсіі пры дасягненні пенсіённага ўзросту.

— У раёне многае робіцца для папярэджання нелегальнай працоўнай дзейнасці. Аднак для некаторых прадпрымальнікаў жаданне нажывы перавышае страх быць пакараным за парушэнне закона. Шкада, што жыхары горада і раёна згаджаюцца працаваць нелегальна і атрымліваць зарплату «ў канвертах», — падкрэсліла Таццяна Іванаўна.

Сапраўды, без афіцыйнага працаўладкавання работнік ператвараецца ў бяспраўнага раба, якога можна ў любы час звольніць, нават не заплаціўшы яму. Потым пакрыўджаныя і падманутыя людзі шукаюць праўду ў дзяржаўных інстанцыях. Але ж ніхто сілком не прымушае іх працаваць нелегальна.
Начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне Наталля Шубцік дадала, што неафіцыйнае працаўладкаванне і, як следства, выплата зарплаты «ў канверце» — гэта адзін з элементаў комплексу сур’ёзных парушэнняў у дзейнасці суб’екта гаспадарання.

Калі ў арганізацыі з’яўляюцца няўлічаныя грошы, якія можна ўкласці «ў канверт», значыць, некаторыя крыніцы даходаў суб’ект гаспадарання ўтойвае. У выніку ў бюджэт не паступаюць значныя сумы. Пры гэтым і атрымальнік такой зарплаты становіцца ўдзельнікам ценявой эканомікі.

— Падман дзяржавы дорага каштуе суб’ектам гаспадарання. З іх спаганяюцца падаткі (зборы), іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт і пеня за несвоечасовую выплату. За ўхіленне ад выплаты падаткаў вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай, а ў некаторых выпадках і да крымінальнай адказнасці, — паведаміла Наталля Шубцік.

Увага! Калі работнік атрымлівае заробак «у канверце», ён:
- пазбаўляецца дапамогі па непрацаздольнасці;
- губляе магчымасць забяспечыць прыстойнае жыццё на пенсіі;
- не можа атрымаць у банку неабходную суму крэдыту (яна разлічваецца з улікам зарплаты, з якой выплачаны падатак);
- зарплату «ў канвертах» нельга ўказаць як легальную крыніцу грашовых сродкаў пры ажыццяўленні буйных пакупак.

Пра факты нелегальнага працаўладкавання і атрымання зарплаты «ў канверце» можна паведаміць у інспекцыю па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне па адрасе: вул. Лібава-Роменская, 67 або на эл. адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Комментарии   

# 1игорь 25.11.2018 14:51
не понимаю тех, кто соглашается на зарплату в конвертах.
Ответить
# 2знающий 25.11.2018 15:00
Если ты возмутишься, то наниматель сразу сделает так, что тебе лучше уволиться, вот люди и работают на наличку.
Ответить

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить