01.10.2019 15:19

Не крадзі... парковачнае месца

Ля многіх магазінаў і гандлёвых цэнтраў ёсць парковачныя месцы для інвалідаў. Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі знаходзяцца яны максімальна блізка ад увахода. Але, на жаль, часам на такіх пляцоўках пакідаюць свае аўтамабілі тыя, хто не мае на гэта права. Для папярэджання такіх выпадкаў супрацоўнікі ДАІ праводзяць спецыяльныя рэйды.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Пачатак на 1-й стар.На гэты раз праваахоўнікі арганізавалі дзяжурства ля аднаго з буйных магазінаў горада. Справа была днём. Ажыятажу сярод наведвальнікаў не назіралася, асноўны паток пакупнікоў чакаўся пасля завяршэння працоўнага дня. Парковачныя месцы для інвалідаў пазначаны спецыяльнымі малюнкамі на асфальце. Два з іх былі занятыя. На аўтамабілях быў адпаведны апазнавальны знак.

Дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Дзмітрый Кулеш пачакаў, калі з магазіна вернуцца вадзіцелі. Праверыў дакументы. Парушэнняў не выявіў. Адзін вадзіцель быў інвалідам з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, што пацвярджала пасведчанне, другі перавозіў інваліда.

— Правільна робіце, што праводзіце рэйд, — звярнуўся да міліцыянера адзін з пакупнікоў. – Людзей з абмежаванымі магчымасцямі трэба паважаць. Для здаровых не праблема прайсці некалькі лішніх дзясяткаў метраў. А для інвалідаў гэта сапраўднае выпрабаванне.

Праз кароткі час на месцы для інвалідаў спынілася аўто. Чалавек за рулём спяшаўся па пакупкі, таму, мабыць, не звярнуў увагу на машыну ДАІ. Пасля вяртання з магазіна яго чакаў «сюрпрыз» — праверка дакументаў, прафілактычная гутарка і дзве «базавыя» (51 рубель) штрафу за парушэнне правілаў паркоўкі.

Як адзначылі супрацоўнікі ДАІ, такія рэйды будуць праводзіцца і надалей.

 

 

Прочитано 71 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить