14.08.2019 11:09

Каб не патануць, трэба вучыцца плаваць

Такую думку выхаванцам дзіцячага аздараўленчага лагера «Івалга» даводзілі старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Анатолій Пяцюшык, метадыст упраўлення па адукацыі райвыканкама Аляксандр Касцюк і работнікі Вілейскай выратавальнай станцыі.

ОСВОД. ОСВОД.

Спецыялісты невыпадкова прыехалі ў лагер у купальны сезон. У гэты час на вадаёмы выязджае многа дзяцей і дарослых. На жаль, для некаторых адпачынак ля вады заканчваецца трагедыяй. Як паказвае практыка, людзі тонуць
з-за невыканання элементарных правілаў паводзін. Адпачывальнікі купаюцца ў забароненых месцах, сваволяць, ныраюць з лодак і мастоў…

У праграме візіту былі паказ навучальных і пазнавальных фільмаў, прафілактычная гутарка. Пра сваю работу расказаў вадалаз Дзмітрый Горыд. Дзеці з цікавасцю агледзелі вадалазную амуніцыю, атрымалі ілюстраваныя «метадычкі» на выратавальную тэматыку.

Напрыканцы мерапрыемства юныя жыхары Маладзечаншчыны запэўнілі, што будуць слухацца дарослых і паводзіць сябе ля вады правільна.

— Адна з задач вадалазаў — абследаваць вадаёмы, якія плануецца прызнаць прыдатнымі для купання, — расказаў Дзмітрый Горыд. — Гэта трэба, каб зберагчы адпачывальнікаў ад непрыемнасцей. На дне могуць знаходзіцца карчы, розныя канструкцыі, небяспечныя водмелі і ямы. Напрыклад, у акваторыі Вілейскага вадасховішчы быў знойдзены снарад часоў Першай сусветнай вайны.

Вадалаз расказаў, што ён разам з калегамі абслугоўвае Вілейскі, Маладзечанскі, Валожынскі і Мінскі раёны. Празрыстасць вады ў вадаёмах гэтага рэгіёна дрэнная, таму ныраць або плаваць трэба вельмі асцярожна. Небяспечны прадмет у вадзе можна не заўважыць і параніцца.

— Падобныя прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца ў школах, працоўных калектывах, дзіцячых аздараўленчых лагерах, — адзначыў Анатолій Пяцюшык. – Мы нагадваем правілы паводзін на вадаёмах. Дарослых заклікаем сачыць за дзецьмі, быць для іх прыкладам. Таксама тлумачым, што вучыцца плаваць – гэта карысна для здароўя і бяспекі. І магчымасцей у раёне дастаткова — на Маладзечаншчыне працуюць 7 плавальных басейнаў і 7 міні-басейнаў.

На думку старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, Маладзечна мае патрэбу ў зоне адпачынку, абсталяванай недалёка ад горада. Гэта дасць магчымасць гараджанам адпачываць ля вадаёма бяспечна, знізіць рызыку няшчасных выпадкаў. Пытанне разглядаецца з усімі зацікаўленымі арганізацыямі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/bezopasnost/item/5089-kab-ne-patanuts-treba-vuchytstsa-plavats.html#sigProId78b1c6f034
Прочитано 86 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить