03.04.2019 8:51

На парадку дня – прадухіленне няшчасных выпадкаў

Раённы дзень аховы працы з удзелам спецыялістаў арганізацый сельскай гаспадаркі прайшоў на базе ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзіем Актанаровічам, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка, прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю, работнікі арганізацый сельскай гаспадаркі: спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, ідэолагі, эканамісты.
Разглядаліся надзвычай важныя і актуальныя пытанні. Яны тычыліся сацыяльных гарантый для работнікаў аграпрамысловага комплексу, стварэння для іх належных бытавых умоў, падрыхтоўкі і падтрымання ў рабочым стане тэхнікі, выканання правілаў супрацьпажарнай бяспекі.

Як падкрэсліў начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзяніс Тамашоў, летась у арганізацыях аграпрамысловага комплексу Маладзечаншчыны былі зафіксаваныя два выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі. Выпадкаў са смяротным зыходам не было.

Для прафілактыкі няшчасных здарэнняў неабходна рэгулярна праводзіць праверку ведаў па тэхніцы бяспекі, медагляды, дазваляць кіраваць сельскагаспадарчай тэхнікай толькі тым работнікам, якія маюць спецыяльны допуск. Людзі павінны быць забяспечаны спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы. Важнае значэнне мае праверка спраўнасці тэхнікі і абсталявання.

Загадчыца аддзялення гігіены працы Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Філіповіч звярнула ўвагу на арганізацыю гарачага харчавання для ўдзельнікаў пасяўной і стварэння для іх добрых санітарна-бытавых умоў. У прыватнасці, у гаспадарках павінны быць абсталяваныя душавыя.

— Расцэнкі і ўмовы прафесійнага спаборніцтва трэба загадзя давесці да работнікаў прадпрыемстваў АПК, задзейнічаных на вясенніх палявых работах, — адзначыла вядучы эканаміст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Інеса Лешчык.
– Людзі павінны ведаць, колькі яны могуць зарабіць у час кампаніі. Карысна таксама зацікавіць механізатараў і вадзіцеляў эканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы, а за перарасход ГЗМ прадугледзець утрыманне з заработнай платы.

Прочитано 1368 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить