22.03.2019 8:38

Выхад на лёд смяротна небяспечны

Нягледзячы на пацяпленне надвор’я і раставанне лёду на вадаёмах, некаторыя беларусы працягваюць падвяргаць сваё жыццё небяспецы і гуляюць у «лядовую рулетку». Так, 19 сакавіка на Лукомскім возеры (Віцебская вобласць) праваліліся пад лёд два пенсіянеры, якія выйшлі на вадаём парыбачыць. Аднаго мужчыну выратаваць не ўдалося…

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Каб папярэдзіць трагедыі, на Маладзечаншчыне арганізуюцца спецыяльныя рэйды, да людзей даводзіцца інфармацыя аб небяспецы знаходжання на лёдзе. Да работы прыцягваюцца ратавальнікі, супрацоўнікі милицыі, Асвода, актывісты грамадскіх аб’яднанняў.

Як адзначыў начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі, цяпер знаходзіцца на лёдзе смяротна небяспечна. Ледзяное покрыва інтэнсіўна растае і разбураецца. Яго таўшчыня не перавышае 7 сантыметраў. У гэтым выпадку, як прадпісана ў «Правілах аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь», выхад на вадаёмы катэгарычна забаронены!

Начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 пасёлка Чысць Ігар Шыманоўскі наведаў з інспекцыяй возера ля вёскі Краснае. Парушальнікаў забароны выхаду на тонкі лёд тут не было.



Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 962 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить