13.02.2019 12:20

Супрацьпажарны прафілактычны рэйд – у пасёлку Сасновы Бор

У раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. Запланаваны комплекс мерапрыемстваў з удзелам ратавальнікаў, урачоў, сацыяльных работнікаў, спецыялістаў газавай службы, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і іншых. У адным з такіх мерапрыемстваў прынялі ўдзел карэспандэнты «МГ».

Супрацьпажарны прафілактычны рэйд – у пасёлку Сасновы Бор "Маладзечанская газета"

У пасёлак Сасновы Бор мы прыехалі разам з супрацоўнікамі ГРАНС і членамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку.

Супрацоўнікі ГРАНС і іх памочнікі ў першую чаргу звярталі ўвагу на наяўнасць у дамах і кватэрах пасёлка пажарных апавяшчальнікаў, на стан электраправодкі, печаў, ацяпляльнага абсталявання. Гаспадарам нагадалі, як не дапусціць узгаранняў, што рабіць у экстрэмальных сітуацыях.

Вынікі рэйду падвёў начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў, што людзям трэба пастаянна нагадваць пра небяспеку агню, тлумачыць, як пазбегнуць бяды, захаваць жыццё, здароўе і маёмасць.
— Асноўныя прычыны пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, няправільная эксплуатацыя награвальнага абсталявання, няспраўная электраправодка. На стабілізацыю сітуацыі накіравана сумесная работа з усімі суб’ектамі прафілактыкі. Вялікую ролю ў папярэджанні пажараў у жылым сектары адыгрываюць назіральныя камісіі, — падкрэсліў начальнік службы.

Пунктам рэйду стала і аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў пасёлку Сасновы Бор.
Супрацоўнікі ГРАНС правялі конкурсы і віктарыны з пажылымі людзьмі, праверылі веды персанала ўстановы па тэме супрацьпажарнай бяспекі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Больш падрабязна – на старонках «Маладзечанскай газеты», у нумарах за 13 і 16 лютага 2019 года.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/bezopasnost/item/4064-supratspazharny-prafilaktychny-rejd-u-pasjolku-sasnovy-bor.html#sigProIdce0de88d10
Прочитано 840 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить