05.11.2018 16:25

В Молодечненском районе проверили боеготовность системы территориальной обороны

Источник

У Маладзечанскім раёне прайшлі заняткі па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, адпрацаваны пытанні атрымання зброі і боепрыпасаў.

В Молодечненском районе проверили боеготовность системы территориальной обороны "Маладзечанская газета"


На Маладзечанскім малочным камбінаце ваенныя і ратавальнікі праверылі ўзаемадзеянне ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі — выкіду аміяку.

Сярод задзейнічаных у мерапрыемстве былі члены Мінскага абласнога і Маладзечанскага раённага выканаўчых камітэтаў, намеснікі ваенных камісараў ваенных камісарыятаў па тэрытарыяльнай абароне, супрацоўнікі ГРАНС.

Як адзначыў начальнік аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны Мінскага аблвыканкама Аляксандр Смелаў, заняткі былі планавыя і прайшлі на высокім узроўні. Яны паказалі, што кіраўніцтва і арганізацыі раёна гатовы да фарміравання тэрытарыяльных войскаў і выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

Немалаважнае значэнне мела і прывязка вучэнняў да канкрэтных аб’ектаў. Гэта дапамагло павысіць узаемадзеянне паміж рознымі службамі, паказала іх гатоўнасць дзейнічаць у нестандартных сітуацыях.

— Тэрытарыяльным войскам адводзіцца вялікая роля ў забеспячэнні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў ваенны камісар ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Аляксандр Мацецкі. – У сучасных умовах тэрытарыяльная абарона дазваляе павысіць магчымасці краіны па адбіцці ўзброенай агрэсіі. Яшчэ яна паказвае гатоўнасць насельніцтва стаць на абарону дзяржавы, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

У кожным раёне тэрытарыяльныя войскі займаюцца аховай і абаронай аб’ектаў, выконваюць асобныя баявыя задачы сумесна з воінскімі часцямі, вядуць барацьбу з дэсантна-дыверсійнымі сіламі ў выпадку ўзброенай агрэсіі…

Тэрытарыяльныя войскі, спецыяльныя злучэнні, воінскія часці ўнутраных войскаў МУС, тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў, ваенізаваная ахова арганізацый і ствараюць сілы тэрытарыяльнай абароны.


Прочитано 750 раз Последнее изменение 05.11.2018 16:25
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить