09.06.2017 12:23

Осторожно: АЧС!

Абласная нарада ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылася ў чацвер. Адным з пытанняў, вынесеных на абмеркаванне яе ўдзельнікаў, стала сітуацыя з афрыканскай чумой свіней і біялагічная ахова на птушкафабрыках Мінскай вобласці.

Осторожно: АЧС! "Маладзечанская газета"

Як зазначыў ва ўступным слове першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, нейкай надзвычайнай сітуацыі ў цэнтральным рэгіёне Беларусі не назіраецца. Значыць, праведзеная работа не была дарэмнай. Але расслабляцца не варта нікому. Хутка людзі пойдуць у лес, іх шляхі могуць перасячыся з месцамі знаходжання дзікіх свіней, а гэта рэальная пагроза заносу хваробы ў населеныя пункты, на тэрыторыю сельскагаспадарчых аб’ектаў.

Па інфармацыі сусветнай ветэрынарнай арганізацыі, у суседніх з Беларуссю краінах зарэгістраваны ўспышкі АЧС: 128 выпадкаў – у Польшчы, 139 – у Літве, 71 – ва Украіне, 20 – у Расіі.

З падрабязным аналізам мерапрыемстваў папераджальнага характару ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі пазнаёміў Алег Карповіч, галоўны ветэрынарны ўрач Мінскай вобласці. Толькі сёлета ліквідаваны чатыры свінагадоўчыя фермы, дзе ў поўнай меры нельга было забяспечыць належную біялагічную ахову і якія вызначаліся нізкімі эканамічнымі паказчыкамі. Вядзецца далейшая работа па ўдасканаленні сістэмы ўтрымання пагалоўя на комплексах і фермах. Спецыяльная камісія пастаянна адсочвае арганізацыю тэхналагічных працэсаў. Да нядбайных кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў прымаюцца адпаведныя меры пакарання. Дарэчы, і ў час нарады некаторыя з іх былі папярэджаны аб суровым спагнанні за дапушчаныя пралікі. Словам, барацьба з небяспечным захворваннем вядзецца сур’ёзная, не па прынцыпе «з пустога ў парожняе».

Памятка  для  ўладальнікаў  свіней  на  прыватным  падворку:

для работы ў памяшканні, у якім утрымліваюцца свінні, выкарыстоўвайце асобнае
адзенне і абутак;
не дапускайце старонніх людзей у сваю гаспадарку; свіней неабходна ўтрымліваць у хлявах без выгулу і кантакту з іншай жывёлай;
выключце кармленне свіней кармамі жывёльнага паходжання і харчовымі адходамі без праверкі; набывайце кармы толькі прамысловага паходжання альбо праварвайце іх перад кармленнем пры тэмпературы не ніжэй за 80 градусаў;
апрацоўвайце свіней і памяшканні для іх утрымання раз у 10 дзён супраць крывасосных насякомых (кляшчоў, вошай, блох) і пастаянна змагайцеся з грызунамі;
не забівайце свіней і не рэалізуйце свініну без правядзення агляду перад забоем і ветэрынарна-санітарнай экспертызы мяса і прадуктаў забою спецыялістамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы;
не купляйце маладняк свіней у месцах несанкцыянаванага гандлю і без ветэрынарных суправаджальных дакументаў; не завозьце свіней і прадукцыю свінагадоўлі з іншых рэгіёнаў без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай;
садзейнічайце ветэрынарнаму агляду свіней, вакцынацыі (супраць класічнай чумы свіней, рожы) і іншым апрацоўкам, якія праводзяць ветэрынарныя работнікі;
yе выкідвайце тушы загінулай жывёлы, адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, узбочыны дарог, не закопвайце іх на ўласнай тэрыторыі альбо іншым зямельным участку; не спрабуйце перапрацаваць мяса загінулых альбо вымушана забітых свіней – гэта забаронена і можа прывесці да далейшага распаўсюджвання хваробы.

Прочитано 1851 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить