04.09.2020 11:48

Репертуар молодечненских театров в сентябре

Репертуар молодечненских театров в августе 2020 года. Информация обновляется на протяжении месяца.

Минский областной драматический театр

АДКРЫЦЦЁ ЮБІЛЕЙНАГА СЕЗОНА!

9 верасня ў 19.00 трыццаты сезон тэатра пачнецца ўрачыста і традыцыйна — «КАМЕДЫЯЙ» Уладзіміра Рудава. Перад спектаклем гледачы сустрэнуцца з артыстамі, пазнаёмяцца з іх творчымі планамі, а таксама прымуць удзел у розыгрышы запрашальных білетаў на спектаклі новага тэатральнага сезона. Калектыў пастараецца, каб у надыходзячым сезоне гледачы ўбачылі запамінальныя пастаноўкі, яркія рэжысёрскія і акцёрскія работы. А потым увазе гледачоў будзе прапанавана «Камедыя», якая ўжо 27 гадоў не сыходзіць са сцэны Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Гэта неверагодная гісторыя аб тым, як селянін Дзёмка паспрачаўся з самім Чортам, што за 500 царскіх рублёў цэлы дзень праседзіць моўчкі. Паспрачаўся, а вось як «вымаўчаць»… Запрашаем усіх на адкрыццё чарговай старонкі ў гісторыі нашага тэатра. Спектакль ідзе на беларускай мове, рэкамендаваны гледачам 16+.

ВЯЧЭРНІ СПЕКТАКЛЬ

22, аўторак, 19.00 «НУ, ВЫ ДАЁТЕ!» 18+ (камедыя становішча па матывах замежнай драматургіі)

Гастролі Слонімскага драматычнага тэатра
24, чацвер, 12.00 «ОПАСНАЯ СКАЗКА» 3+ («ВОВКА В ОГНЕННО-ДЫМНОМ ЦАРСТВЕ», тэматычная казка для тэатра) М. Супонін

24, чацвер, 19.00 «БЕЛЫ ЛІСТ» (АПОШНІ) 16+ (п’еса ў дзвюх дзеях)

29 верасня, аўторак, 19.00 «КАРАЛЕВА ПРЫГОЖОСЦІ З ЛІНЭЙНА» 16+ (псіхалагічная драма) Марцін МакДонах

3 кастрычніка, субота, 19.00 «СЕМЕЙНЫЙ ПОРТРЕТ С ПОСТОРОННИМ» 16+ (камедыя) Сцяпан Лабазёраў. Іранічны аповед аб тым, што будзе, калі ўявіць адзін аднаго «не зусім нармальным».

Тэатр мае права на замену спектакляў.

Адрас: вул. Чкалава, 7.
Тэл. 52-30-65 (каса).

Прочитано 829 раз Последнее изменение 04.09.2020 11:48
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Репертуар молодечненских театров в августе

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить