30.04.2020 15:22

Что предлагают дома культуры Молодечненского района в мае

Сельские дома культуры и клубы Молодечненского района приглашают в мае 2020 года.

ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» Запрашае школьнікаў стварыць відэакліпы і прыняць удзел у анлайн-конкурсе відэаролікаў «ЦКСhappyday». Многія з вас знаходзяцца дома, але маюць зносіны з іншымі ў сацыяльных сетках. Мы прапануем стварыць свой відэакліп у дадатку TikTok на нашай старонцы. Прыём заявак да 31 мая. 

Аўтары лепшых відэаролікаў атрымаюць узнагароды.

***

Далучайцеся да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Маладзечна CityArt-2020»!

Творчы праект накіраваны на папулярызацыю розных напрамкаў мастацтва і абмен вопытам з калегамі з іншых краін. Прадугледжаны намінацыі «Прэса», «Лепшае фота», «Мастацкае слова», «Тэатральная творчасць», «Харэаграфія», «Тэатр моды», «Фізкультурна-спартыўная», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «Інструментальная музыка», «Вакал», «Выяўленчае мастацтва», «Лепшая камера», «Лепшы артыкул», «Харавыя калектывы», «Акадэмічны вакал», «Экалагічная мода».

Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Тэл. 77-01-11, 8-025-602-84-54. Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці ў сацыяльных сетках ЦКС.

***

Пачаўся прыём заявак на адкрыты музычны анлайн-конкурс «PROкреатив», які працягнецца да 26 чэрвеня. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы. Узрост для канкурсантаў не абмежаваны. Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях: «Вакал», «Інструментальная музыка», «Аўтарская песня». Умовы ўдзелу і дадатковую інфармацыю можна знайсці ў афіцыйных групах ЦКС у сацыяльных сетках. Тэл. 77-28-52.

***

Стартавала дабрачынная акцыя «ZOOзабота» ў падтрымку Жаночага сацыяльна арыентаванага зоаахоўнага грамадскага аб’яднання (ЖСАЗГА) «Аніма». Акцыя прадоўжыцца да 30 чэрвеня.

1-ы этап: збор кармоў, прадметаў догляду жывёл, будаўнічых матэрыялаў для ўмацавання матэрыяльнай базы і будаўніцтва вальераў.

2-і этап: фотаздымка гадаванцаў прытулку. Размяшчэнне іх фатаграфій з апісаннем у сацыяльных сетках цэнтралізаванай клубнай сістэмы для пошуку гаспадароў.

3-і этап: арганізацыя фотавыстаў і справаздач аб праведзенай рабоце з размяшчэннем фотаздымкаў гадаванцаў, якія шукаюць дом; правядзенне выстаў-прэзентацый жывёл.

Далучыцца і дапамагчы братам нашым меншым можа кожны. У горадзе прыносіць корм, рэчы і будаўнічыя матэрыялы можна ў памяшканне, дзе размяшчаецца цэнтралізаваная клубная сістэма, па вул. Лібава-Ромен-скай, 71. У сельскай мясцовасці збор арганізаваны ў сельскіх Дамах культуры. Тэл. 77-28-52.

***

Запрашаем паўдзельнічаць у Міжнародным анлайн-конкурсе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «АНТЫCOVID». Стварыце работу ў любой тэхніцы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дашліце яе нам і станьце адным з пераможцаў! Чакаем вашы творчыя знаходкі да 24 мая. Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе можна знайсці ў сацыяльных сетках цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

***

Прапануем патанцаваць! У відэа-праекце «Танцы ў тапках» можа прыняць удзел кожная сям’я. Неабходна да 29 мая запісаць на відэа (10 сек.) свой танец /элемент танца/ танец-імправізацыю і выслаць на e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай «Танцы ў тапках». У якасці музычнага суправаджэння выкарыстоўвайце кампазіцыю Misha FM «Касіў Ясь канюшыну». Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці ў сацыяльных сетках цэнтралізаванай клубнай сістэмы. З атрыманых відэа будзе зманціраваны агульны відэаролік, які з’явіцца 3 чэрвеня ў сацыяльных сетках.

 22 мая

Яхімоўшчынскі СК, 11.00 – квэст-гульня «Выратуй медзведзянят» (у Яхімоў-шчынскім д/с)
Беразінскі СДК, 12.00 – майстар-клас «Святло фантазіі» (у Гарадзілаўскай СШ)
Палачанскі СДК, 14.00 – конкурс малюнкаў «Я і мая сям’я»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – гульнявы калейдаскоп «Краіна дарожных знакаў»
Хоўхлаўскі СДК, 17.00 – акцыя «Клопат, падораны людзям»
Чысцінскі СДК, 19.00 – кіналекторый «Алкаголь і нашчадкі»

23 мая
Беразінскі СДК, 10.00 – пленэр на прыродзе «Мы малюем родныя мясціны» (парк аг. Беразінскае)
Радашковіцкі ЦКіА, 15.00 – інфармацыйная гутарка «Правілы паводзін у грамадскіх месцах»

24 мая
Путнікаўскі СКБ, 11.30 – забаўляльная праграма для дзяцей «Свет поўны цудаў»

25 мая
Лебедзеўскі СДК – сумеснае мерапрыемства з бібліятэкай «Наш край родны ў вершах і прозе»

27 мая
Хажоўскі СДК, 14.00 – апошні званок «Ура, канікулы!» (на базе Хажоўскай СШ)
Раёўскі СДК, 16.00 – кіналекторый «Спыніся і падумай»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – спартыўная эстафета «Хуткія і спрытныя»
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – пра-філактычны відэаролік для дзяцей «Краіна вар’яцтва – наркотыкі»
Чысцінскі СДК, 17.00 – вечар адпачынку «Душы запасы залатыя» ў клубе ветэранаў працы «Надзея»

28 мая
Палачанскі СДК, 14.30 – круглы стол для моладзі «Мы хочам расці здаровымі»
Яхімоўшчынскі СК, 16.00 – тэматычная віктарына для дзяцей і падлеткаў «Ці ведаю я закон?»

29 мая
Красненскі СДК, 13.00 – гульнявая праграма «Мой вясёлы мяч»
Аляхновіцкі СДК, 16.00 – канцэртная праграма
Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 – гульнявая праграма для дзяцей «Скарбонка беларускіх гульняў»
Яхімоўшчынскі СК, 16.00 – спартыўна-забаўляльная гульня «Ай, да мы...»
Чысцінскі СДК, 19.00 – кіналекторый «Здаровыя звычкі – здаровы лад жыцця»

30 мая
Заскавіцкі СДК, 10.00 – урачыстае мерапрыемства «Звініць званок вясёлы» (на базе Заскавіцкага д/с-БШ)
Беразінскі СДК, 16.00 – выпускны вечар для 4-га класа «Бывай, пачатковая школа»
Маркаўскі СДК, 16.00 – гульнявая праграма «Ура, канікулы!»
Хажоўскі СДК, 16.00 – справаздачны канцэрт калектываў СДК «Мы рады бачыць вас!»
Пятроўшчынскі СДК, 17.00 – выязны канцэрт «Ад усёй душы» ў в.Гердуцішкі

31 мая
Чысцінскі СДК, 12.00 – выстава, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню
Палачанскі СДК, 13.00 – спартыўная эстафета для дзяцей «Планета здароўя»
Путнікаўскі СКБ, 13.00 – гульнявая праграма для дзяцей «У краіне смяшарыкаў»

* У плане магчымыя змены.

 

 

Прочитано 1967 раз Последнее изменение 30.04.2020 15:22
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить