30.03.2020 10:23

Что предлагают дома культуры Молодечненского района в апреле

Сельские дома культуры и клубы Молодечненского района приглашают в апреле 2020 года.

Что предлагают дома культуры Молодечненского района в апреле "Маладзечанская газета".

ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна»

Запрашае паўдзельнічаць у Міжнародным анлайн-конкурсе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «АНТЫCOVID». Стварыце работу ў любой тэхніцы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дашліце яе нам і станьце адным з пераможцаў! Чакаем вашы творчыя знаходкі да 24 мая 2020 г. Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе можна знайсці ў сацыяльных сетках цэнтралізаванай клубнай сістэмы:

- УКантакце https://vk.com/cks_molo,

- Фэйсбук https://www.facebook.com/groups/1115191198524569,

- Інстаграм https://instagram.com/gyk_cks?igshid=bqprzrpznjbe).

Запрашае школьнікаў стварыць відэакліпы!

Многія з вас знаходзяцца дома і бавяць час з іншымі ў сацыяльных сетках. Мы прапануем вам стварыць свой відэакліп у дадатку TikTok! Запісвайце відэа, як праходзіць ваш дзень дома, прымацоўвайце наш хэштэг #ЦКСhappyday і адзначайце нас @guk_cks.

Усе відэа мы выкладзем на старонку @guk_cks у TikTok. Аўтары лепшых відэаролікаў атрымаюць узнагароды. 

Прапануе прыняць удзел у сумесным сямейным занятку патанчыць… у тапках.

У відэапраекце «Танцы ў тапках» можа прыняць удзел кожная сям’я. Да 29 мая 2020 г. запішыце на відэа (10 секунд) свой танец (элемент танца або танец-імправізацыю) і дашліце на e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай «Танцы ў тапках».

У якасці музычнага суправаджэння выкарыстоўвайце кампазіцыю Misha FM «Касіў Ясь канюшыну». Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці ў сацыяльных сетках цэнтралізаванай клубнай сістэмы. З атрыманых відэа будзе зманціраваны агульны відэаролік, які з’явіцца 3.06.2020 г. у афіцыйных групах ЦКС у сацыяльных сетках УКантакце, Facebook і Інстаграм. Аўтар лепшага роліка атрымае прыз. Танцуйце на здароўе!

 

22 красавіка

 

Раёўскі СДК, 11.00 – гульнявая праграма «Гульні на Вялікдзень»

Красненскі СДК, 12.30 – гульнявая праграма «Падарожжа па казках»

Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – віртуальнае падарожжа «У свеце жывёл»

Чысцінскі СДК, 17.00 – вечар адпачынку «Скарбонка мудрых парад» у клубе ветэранаў працы «Надзея»

Гарадоцкі СДК, 17.00 – інфармацыйная выстава «Цвярозасць – норма жыцця»

 

23 красавіка

 

Палачанскі СДК, 14.00 – конкурс малюнкаў «Малюй, мар і адпачывай!»

Раёўскі СДК, 16.00 – квэст-гульня «Тваё жыццё ў тваіх руках»

Аляхновіцкі СДК, 16.00 – забаўляльная гульня-эстафета «Моцны, спрытны, гарэзны»

Хоўхлаўскі СДК, 17.00 – літаратурна-музычная кампазіцыя для падлеткаў «Юнацтва, загорнутае ў шынель»

 

24 красавіка

 

Заскавіцкі СДК, 14.00 – тэматычная праграма «Песні, апаленыя вайной» (Заскавіцкі дзіцячы сад-базавая школа)

Хажоўскі СДК, 14.00 – гутарка з моладдзю «Будучыню Радзімы будаваць маладым»

Красненскі СДК, 14.30 – вечар-рэквіем «Чарнобыль. Не тухне памяці свечка»

Гарадоцкі СДК, 16.00 – урок дабрыні «Чужой бяды не бывае»

Путнікаўскі СКБ, 16.00 – пазнавальная праграма «Падлетак і закон»

Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – гульнявая праграма «Падарожжа ў краіну здаровага ладу жыцця»

Яхімоўшчынскі СК, 17.00 – экалагічная гадзіна «На гэтай зямлі жыць табе і мне»

Маркаўскі СДК, 18.00 – вясковыя вячоркі (аг. Маркава)

Чысцінскі СДК, 19.00 – кіналекторый у клубе «Кінапанарама»

 

25 красавіка

 

Аляхновіцкі СДК, 12.00 – канцэрт-рэк-віем «Чарнобыль – наш боль і памяць»

Гарадоцкі СДК, 15.00 – свята на свежым паветры «Гэты вясёлы смайлік»

Радашковіцкі ЦКіА, 15.30 – гульнявая праграма «Вітамінка з кошыка»

Дубраўскі СКБ, 17.00 – кніжная выстаўка «Здаровым быць –здорава!»

 

26 красавіка

 

Хажоўскі СДК, 12.00 – інфармацыйная выстава «Рэха Чарнобыля»

Палачанскі СДК, 13.00 – квэст-гульня «Вясёлыя пярэкруты!»

* У плане магчымыя змены. 

Прочитано 658 раз Последнее изменение 30.03.2020 10:23
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить