29.07.2019 8:33

Что предлагают дома культуры в августе

Сельские дома культуры и клубы Молодечненского района приглашают в августе 2019 года.

Ва ўстанове культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» разгарнулася экспазіцыя «Каларыт Маладзечанскага краю» – вынік шматдзённай этнаграфічнай экспедыцыі, маршрут якой прайшоў праз 20 населеных пунктаў. Разнастайныя стравы нацыянальнай кухні, старадаўнія абрады, маляваны дыван, вясельныя ручнікі і шмат іншых сюжэтаў можна пабачыць на прадстаўленых фота-
здымках. Выстава будзе працаваць да 9 верасня перад уваходам у будынак клубнай сістэмы з 9.00 да 17.00.

 

ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» запрашае новых сяброў, каб разам займацца творчасцю і развіваць свае здольнасці. 7 верасня мы праводзім Дзень адкрытых дзвярэй «#STARTЦКС». Маленькія і дарослыя могуць пазнаёміцца з работай гурткоў, паўдзельнічаць у майстар-класах, сустрэцца з кіраўнікамі клубных фарміраванняў і запісацца ў творчыя калектывы. Цэнтралізаваная клубная сістэма прапануе наступныя фарміраванні:

- дзіцячая тэатральная студыя «Антураж»;
- тэатр моды «Авангард»;
- цыркавая студыя «Мара»;
- спартыўны, эстрадна-бальны танец «Віртуоз»;
- дзіцячая тэлестудыя «Люстэрка»;
- тэатр эстрады;
- клуб настольных гульняў «TimeLine»;
- студыя эстраднага танца «Настрой».

Чакаем вас 7 верасня ў 11.00 у памяшканні цэнтралізаванай клубнай сістэмы па адрасе: вул. Лібава-Роменская, 71. Дадатковая інфармацыя па тэл. 77-01-09, 77-28-52. Уваход вольны!

***

28 жніўня
Путнікаўскі СКБ, 11.00 – інфармацыйная праграма «Жыццё цудоўнае – дрэнным звычкам месца няма»
Чысцінскі СДК, 12.00 – сезон гульняў «Вясёлыя канікулы» (адкрытая пляцоўка)
Хажоўскі СДК, 12.00 – спартыўная эстафета «Наперад!»
Яхімоўшчынскі СК, 13.00 – гульнявая праграма «Вясёлкавыя пагоркі»
Дубраўскі СКБ, 19.00 – танцавальная праграма «Хутка ў школу»

29 жніўня
Раёўскі СДК, 13.00 – спартландыя «Краіна спорту»
Палачанскі СДК,16.00 – майстар-клас «Дзіва-каса»
Гарадоцкі СДК, 17.00 – пазнавальная праграма «Спас усе дары прыпас»

30 жніўня
Путнікаўскі СКБ, 11.00 – выстава дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць прыроды»
Аляхновіцкі СДК, 12.00 – пазнавальная гутарка «Правілы бяспечных паводзін»
Заскавіцкі СДК, 12.00 – гутарка «Гісторыя і побыт»
Красненскі СДК, 14.00 – велапаход «Разам мы сіла»
Яхімоўшчынскі СК, 14.00 – забаўляльная пазнавальная праграма «Падарожжа ў краіну цудаў»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – музычнае спартыўнае свята «Да пабачэння, лета!»

31 жніўня
Заскавіцкі СДК, 13.00 – вечар пытанняў і адказаў «Ведай не толькі свае правы, але і абавязкі»
Палачанскі СДК,16.00 – гульнявая танцавальная праграма «Развітанне з летам»
Хажоўскі СДК, 16.00 – забаўляльная танцавальная праграма «Развітанне з летам»
Гарадоцкі СДК, 16.00 – выстава «Лекавае царства раслін»
Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 – конкурс прыгажосці і грацыі «Міс Радашковічы-2019»
Аляхновіцкі СДК, 17.00 – конкурсная праграма «Першакласнікі»
Гарадоцкі СДК, 17.00 – вечар адпачынку для пажылых людзей «Каб нам старасць была ў радасць»

Палачанскі СДК,19.00 – танцавальная праграма «Мода на здароўе»
Пранчэйкаўскі СДК, 19.00 – танцавальная праграма «Развітанне з летам»
Красненскі СДК, 19.00 – танцавальная праграма «Ты такі адзін»
Хажоўскі СДК, 19.00 – танцавальная праграма «Нам будзе горача»
Яхімоўшчынскі СК, 20.00 – танцавальная праграма «Джынс-Тлі»



 * У плане магчымыя змены.

Інфармацыя абнаўляецца на працягу месяца. 

Афиша домов культуры в июле: здесь.

 
Прочитано 404 раз Последнее изменение 29.07.2019 8:33
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить