24.07.2019 11:28

Запрашаем на свята «Ракуцёўскае лета»

28 ліпеня  пройдзе традыцыйнае свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета".

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Вёска Ракуцёўшчына - не толькі адзін з найпрыгажэйшых куточкаў на Маладзечанскай зямлі, але, і кропка прыпынку Максіма Багдановіча ў 1911 годзе. Тут малады паэт не толькі падсілкоўваў сваё здароўе, але і плённа працаваў. У Ракуцёўшчыне з-пад пяра паэта выйшла 17 вершаў і дзве паэмы.

На працягу 36 гадоў (першае свята ладзілася ў 1983) пра тое незабыўнае лета 1911 года нам штогод нагадвае традыцыйнае свята паэзіі і песні.

Таму, калі вы любіце творчасць Багдановіча, хіліцеся душой і сэрцам да беларускасці, то Вам варта прыехаць у гэты запаветны куточак.
28 ліпеня -- унікальная магчымасць сустрэцца з шырока вядомымі і маладымі паэтамі, пісьменнікамі, музыкантамі,паўдзельнічаць у конкурсах, гульнях, прайсці квэст па сядзібе, набыць сувеніры, а самае галоўнае - апынуцца ў мясціне, якая захоўвае памяць пра Максіма Багдановіча.

На свяце Вас чакае:
- цікавыя сустрэчы з нашчадкамі М.Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, з сучаснымі паэтамі, музыкамі, мастакамі;
- творчыя заданні і квэсты;
займальныя лекцыі;
гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.
Праграма свята:
11.00 - прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;
11.30 - знаёмства з музеем, агляд экспазіцыі;
12.00 - літаратурна-музычная імпрэза "Пацеркі зор";
12.00 - 16.00 - інтэрактыўныя забавы для наведвальнікаў:
- майстар-клас па напісанні лімерыкаў і інтэлект-“трэніроўка” ад ПЭН-цэнтра;
- гульні “Кніганоша”, “Літаратурны кракадзіл”, “Музейная шуфлядка”;
- квэст на экспазіцыі;
- майстар-клас па выцінанцы;
- інтэрактыўны дзіцячы спектакль “Ці добра быць суслікам?”.

Як дабрацца: Цягніком Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск да станцыі Уша, маршрутным таксі Мінск - Краснае, Маладзечна - Мінск (да в.Краснае)

 

Прочитано 326 раз Последнее изменение 24.07.2019 11:28
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить