28.06.2019 15:27

Что предлагают дома культуры в июле

Сельские дома культуры и клубы Молодечненского района приглашают в июле 2019 года.

Что предлагают дома культуры в июле "Маладзечанская газета"

 21 ліпеня ў 16.00 цэнтр традыцыйнай культуры і побыту в. Плябань запрашае на адкрыццё фотавыставы «Вясельны вянок Маладзечаншчыны». Тут вы пачуеце вясельныя песні і расповеды з запісаў, зробленых у час этнаграфічнай экспедыцыі па Маладзечанскім раёне. Для ўсіх жадаючых этнаграфічны клуб «Кола» правядзе майстар-клас па беларускіх танцах. На экспазіцыі прадстаўлены вясельныя здымкі, што перадалі жыхары Маладзечаншчыны. Самы стары датуецца 1916 годам. Ёсць унікальныя з вясельнай традыцыі «цыганоў», што ладзілася ў маладзечанскім краі.
Фотавыстава будзе працаваць з 10.00 да 18.30 кожны дзень, акрамя паня-
дзелка і аўторка.

Фотаздымкі ад дзеда Арсеня.  З 21 ліпеня і да канца лета ў Маркаўскім сельскім Доме культуры будзе працаваць выстава «Фотаздымкі з рыдыкюля дзеда Арсеня», прымеркаваная да 90-годдзя старажыла вёскі Кучкі Арсеня Асіповіча. Фотакарткі раскажуць пра жыццё селяніна, яго сям’ю і вяскоўцаў.

Жыхароў і гасцей Маладзечаншчыны 28 ліпеня запрашаем на Рэспубліканскае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», якое пройдзе ў «Фальварку Ракуцёўшчына». У праграме: выступленні беларускіх паэтаў, творчых калектываў, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

19 ліпеня
Беразінскі СДК, 12.00 – спартландыя «Дзяцінства – гэта ты»
Раёўскі СДК, 12.00 – кінапаказ для дзяцей «Мульты-пульт»
Яхімоўшчынскі СК, 12.00 – настольныя гульні «Вясёлыя старты»

Путнікаўскі СКБ, 13.00 – выстава «Маміны пачастункі»
Аляхновіцкі СДК, 16.00 – гульнявая праграма «У госці да казкі»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – конкурс малюнкаў «Няхай заўсёды будуць шчас-
лівыя дзеці!»

20 ліпеня
Маркаўскі СДК, 12.00 – свята вёскі Кучкі; 19.00 – канцэрт «Юныя таленты»
Аляхновіцкі СДК, 12.00 – свята вёскі Пазнякі; 19.00 – вечар адпачынку «Рытмы маладосці»
Гарадоцкі СДК, 13.00 – велаэкскурсія па памятных месцах аг. Гарадок «Забытыя маршруты»; 19.00 – танцавальная шоу-праграма «Будзь на хвалі»
Пранчэйкаўскі СДК, 14.00 – відэапрэзентацыя «Ілюзія наркотыкі»

Путнікаўскі СКБ, 18.00 – вечар адпачынку «З любоўю да пажылых людзей»
Красненскі СДК, 19.00 – тэматычная танцавальная праграма «Месца дарослых мар»
Палачанскі СДК, 19.00 – вечар адпачынку «Ад усёй душы»
Беразінскі СДК, 20.00 – вечар адпачынку «Рука ў руку з часам»
Яхімоўшчынскі СК, 20.00 – вечар адпачынку «Рытмы маладосці»

21 ліпеня
Заскавіцкі СДК, 12.00 – экскурсія ў
в. Шыкава «Люблю наш край»
Беразінскі СДК, 13.00 – велаквэст «Жыццё ў кадрах»

27 ліпеня, аграгарадок Маркава прымае ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Галоўныя героі свята — маладыя сем’і, якія жывуць у сельскай мясцовасці. За права прадставіць наш раён на абласным этапе будуць спаборнічаць чатыры сям’і з Лебедзева, Маркава і Аляхновіч. Пачатак — у 12.00.

31 ліпеня
Палачанскі СДК, 12.00 – псіхалагічны трэнінг «Не магу знайсці агульную мову з бацькамі. Што рабіць?»
Чысцінскі СДК, 12.00 – сезон гульняў «Вясёлыя канікулы» (адкрытая пляцоўка)
Яхімоўшчынскі СК, 13.00 – пазнавальна-забаўляльная праграма «У гасцях у гігіены»
Хоўхлаўскі СДК, 17.00 – пазнавальная гульня «Я і мае сябры зробяць свет лепшым»

.

 


* У плане магчымыя змены.

 

Прочитано 525 раз Последнее изменение 28.06.2019 15:27
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить