17.07.2019 15:41

Франтавыя песні ўгадвалі з некалькіх нот

— Кожная з ваенных песень – сапраўдны шэдэўр. Мінаюць дзесяцігоддзі, а мы іх па-ранейшаму спяваем, памятаем словы і мелодыю. Давайце сёння ўспомнім іх, — заклікала ўдзельнікаў конкурсу «Песні франтавых дарог», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі, яго арганізатар і вядучая Раіса Давідовіч.

У час мерапрыемства. У час мерапрыемства. "Маладзечанская газета"

Ён прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча і сабраў актыўных чытачоў, удзельнікаў кніжнага клуба «Гурман». Былі тут прадстаўнікі розных пакаленняў, бацькам некаторых з іх давялося прайсці дарогамі вайны.

— Мой тата Віктар Ціханкоў ваяваў на Курскай дузе. На ўсё жыццё запомніла верш, які ён часта паўтараў: «Не колокольчик над дугой – снарядов свист над головой. Поля зеленые, луга – вот это Курская дуга», — дзеліцца ўспамінамі Наталя Гойдзіна, былы інжынер радыёзавода «Спадарожнік».

Яна, дарэчы, родам з Урала, з Чэлябінска. Многія яе сваякі працавалі на Чэлябінскім трактарным заводзе, дзе ў час вайны збіралі легендарныя танкі Т-34.

У адным з тураў конкурсу трэба было адгадаць песню па гісторыі яе стварэння. Напрыклад, словы «Зямлянкі» — гэта вершаванае пісьмо паэта Аляксея Сурыкава сваёй жонцы Софіі, якое натхніла кампазітара Канстанціна Лістова на цудоўную мелодыю. У песні «Цёмная ноч» — свая легенда. Яе першым выканаўцам стаў Марк Бернэс. Пры запісе пласцінкі была пашкоджана першая матрыца: работніца завода заліла яе слязьмі. Гэты твор, дарэчы, вельмі любіў Чарлі Чаплін. Яшчэ адзін шэдэўр — «Выпадковы вальс» — нарадзіўся пры выпадковай сустрэчы на фронце, калі паэт Яўгеній Далматоўскі прачытаў свой верш «Танцы да раніцы» кампазітару Марку Фрадкіну…

Удзельнікі чатырох каманд амаль беспамылкова адгадвалі песні не толькі па іх гісторыях, але і па фрагментах кадраў з вядомых кінафільмаў, фотаздымках помнікаў, устаноўленых у іх гонар. У Дагестане, напрыклад, ёсць помнік песні «Жураўлі» на словы Расула Гамзатава. У балгарскім горадзе Плоўдзіве ўсе ведаюць манумент рускаму салдату Алёшу, памятаюць словы песні: «Стоит над горою Алёша, в Болгарии русский солдат…». А ў Растоўскай вобласці ёсць помнік песні «Давай закурым».
Успаміналі таксама творы беларускіх кампазітараў і паэтаў — «Памяць сэрца», «Ой, бярозы ды сосны», «Пісьмо з сорак пятага» і многія іншыя. Прыгадвалі песні, прысвечаныя прадстаўнікам асобных відаў войск і прафесій – маракам, дэсантнікам, кулямётчыкам, вадзіцелям. У адным з самых складаных заданняў трэба было адгадаць песню ўсяго па некалькіх нотах, якія прайграваў на фартэпіяна музыкант Авянір Дудко. Але і з ім чытачы справіліся. Пераможцай стала каманда пад трэцім нумарам, у якой была старшыня раённага савета ветэранаў Станіслава Зубкова.

— Дзякуй бібліятэкарам за такое цікавае і пазнавальнае мерапрыемства! – сказала Станіслава Уладзіміраўна. — Многія песні, якія сёння гучалі, наша пакаленне памятае з маладосці. Радасна ўсведамляць, што і сёння яны не забытыя.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/75-letie-osvobozhdeniya-belarusi/item/4897-frantavyya-pesni-gadvali-z-nekalkikh-not.html#sigProId46c1461761
Прочитано 167 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить